TGViewer
Channel Public Channel
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96

Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot
Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp
Subscribers
9.6K
Photos
30.1K
Videos
625
Links
25.9K
Recent Posts 16 shown
Post #36552 305
Старонку былога палітвязня і блогера Міколы Дзядка другі раз дадалі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Міністэрства інфармацыі чарговы раз абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». На гэты раз у яго трапілі:

📍 Facebook-акаўнты: Мікола Дзядок («Mikola Dziadok»), а таксама старонкі «Alexandr Boiko» і «Vitali Sodzel»;
📍 TikTok-акаўнт: «Pulse News».
  • 🖕 8
  • 😁 2
Post #36550 488
⚖️ У Швейцарыі пачаўся апеляцыйны суд па справе Юрыя Гараўскага

Былы баец САХР, які распавядаў пра сваю датычнасць да знікнення Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага, раней быў апраўданы швейцарскім судом.

Сваякі зніклых палітыкаў з гэтым рашэннем не пагадзіліся і дамагаюцца для Гараўскага абвінаваўчага прысуду.

У 2023 годзе суд палічыў ягоныя паказанні недастаткова надзейнымі і апраўдаў паводле абвінавачанняў у гвалтоўных знікненнях і перашкодах правасуддзю.

Судовы працэс маніторыць праваабаронца “Вясны” Павел Сапелка, а таксама TRIAL International і FIDH.
  • 👍 12
  • ❤ 4
Post #36549 1.49K
💔 У палітзняволенай мастачкі Аксаны Шаляпінай даягнаставалі анкалагічнае захворванне

48-гадовая мастачка Аксана Шаляпіна ўтрымліваецца ў зняволенні амаль год і тры месяцы. У лістападзе 2025 года жанчыну асудзілі за дапамогу некалькім дзясяткам палітзняволеных, калі тыя былі пад вартай. Ёй прызначылі тры гады калоніі паводле арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", у гомельскай калоніі № 4 у жанчыны выявілі анкалагічнае захворванне. Цяпер большую частку часу жанчына знаходзіцца ў медсанчастцы калоніі. Ці аказваюць ёй належную медыцынскую дапамогу — невядома.

Нагадаем, у ліпені гэтага года праваабаронцы таксама даведаліся пра анкалогію ў палітзняволенай Таццяны Колас. Жанчына да гэтага часу знаходзіцца ў зняволенні.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121237

🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
  • 😢 48
  • 💔 24
  • 🙏 7
  • 🤬 5
Post #36548 1.45K
🤬 Палітзняволены Юрый Бялько пяты год утрымліваецца на турэмным рэжыме ў кепскім стане

З верасня 2020 года за кратамі па справе тэлеграм-чата ўтрымліваюцца восем палітзняволеных, сярод якіх 43-гадовы палітзняволены Юрый Бялько. Мужчыну абвінавацілі ў падрыхтоўцы да "масавых беспарадкаў" і "знішчэння маёмасці", а таксама ў незаконным захоўванні зброі, і асудзілі да дзевяці гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Гэта максімальны тэрмін, які прызначылі па "справе чата".

За кратамі на яго аказваўся ціск: неаднаразова змяшчалі ў штрафны ізалятар, памяшканне камернага тыпу, узмацнялі рэжым, бо ён не прызнаў віну. Ужо пяты год палітзняволены ўтрымліваецца на турэмны рэжыме.

Цяпер праваабаронцам "Вясны" стала вядома пра сур'ёзныя праблемы са здароўем у палітзняволенага Юрыя Бялько.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121235

🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
  • 💔 32
  • 😡 11
  • 👎 3
  • ❤ 2
  • 🤬 1
Post #36547 1.37K
📍Праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі

У Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіванні, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах. Мы разумеем, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Але мы заклікаем з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіванняў. Акрамя гэтага, звяртайцеся да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій.

✍️Вы можаце самастойна задакументаваць ваш выпадак, дзякуючы «Практычнаму дапаможніку для пацярпелых»

🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце @ViasnaDOC ці viasnadoc@spring96.org
  • 👍 15
  • ❤ 2
Post #36546 1.4K
⚖️ «Уяўляе сабой дыскрымінацыю ў дачыненні да жанчын». Юрыстка «Вясны» — пра новыя правілы ўтрымання ў СІЗА КДБ

У верасні 2026 года набылі моц новыя Правілы ўнутранага распарадку ў СІЗА КДБ. Юрыстка «Вясны» Святлана Галаўнёва прааналізавала абноўлены дакумент і выявіла ў ім нормы з прыкметамі дыскрымінацыі паводле гендарнай прыкметы, а таксама палажэнні, якія ўзмацняюць ізаляцыю людзей, што знаходзяцца пад вартай.

У матэрыяле вы даведаецеся пра:

— абмежаванні пры паступленні ў СІЗА;
— знікненне забароны на агляд цела асобай супрацьлеглага полу;
— прыналежнасці для галення — толькі мужчынам;
— гігіенічныя прыналежнасці: новыя нормы, старыя праблемы;
— што цяпер лічыцца забароненай прадукцыяй;
— карцар: правілы ізаляцыі зняволенага замацаваныя афіцыйна;
— абавязак паведамляць пра цяжкую хваробу або смерць;
— выключэнне нормы пра вызваленне ад шпацыраў паводле медычных паказанняў.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121214

🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
  • ❤ 12
  • 🤯 6
  • 🥴 2
Post #36545 1.51K
❗️ На авіябазе ў Мачулішчах затрымалі не менш за дзясятак чалавек

На авіябазе ў Мачулішчах затрымалі не менш за дзясятак афіцэраў, якіх падазраюць у сувязях з адстаўным падпалкоўнікам Дзмітрыем Зарой. Пра гэта паведамляе «Наша Ніва».

Паводле выдання, затрыманні пачаліся пасля арышту Зары, якога сілавікі палічылі аналітыкам былога прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета Валера Сахашчыка. Камунікацыю вайскоўцаў з Зарой сілавікі інтэрпрэтуюць як супрацоўніцтва з Кабінетам і Сахашчыкам.

«Наша Ніва» піша, што затрыманыя — былыя саслужыўцы Зары і асабіста з ім знаёмыя. У асноўным гэта пілоты з вялікай выслугай, сярод іх ёсць палкоўнікі. Паводле крыніц выдання, затрыманыя адмаўляюць, што наўмысна перадавалі інфармацыю.

Дакладна невядома, якія абвінавачванні выстаўленыя затрыманым афіцэрам.

✍️ Калі вам нешта вядома пра гэтыя затрыманні, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
  • 🤬 49
  • 😡 3
  • ❤ 2
  • 🤔 1
  • 😱 1
Post #36544 1.4K
Дальнабойшчыка з Баранавічаў асудзілі за "падрыхтоўку да арганізацыі масавых беспарадкаў"

33-гадовага Арцёма Меркеля асудзілі паводле артыкула аб "падрыхтоўцы да арганізацыі масавых беспарадкаў". Пра абставіны справы вядома няшмат, паведамляе "Наша Ніва".

Мужчыну затрымалі ў 2026 годзе. Яго справу разглядаў суд Маскоўскага раёна горада Брэста. Арцёма абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (падрыхтоўка да арганізацыі масавых беспарадкаў). Паводле праваабаронцаў, у 2026 годзе яму прызначылі 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Таксама ён знаходзіцца ў пераліку асобаў, "датычных да экстрэмісцкай дзейнасці", і ў "спісе тэрарыстаў".

Падрабязнасці абвінавачання і тое, што менавіта следства палічыла "падрыхтоўкай да арганізацыі масавых беспарадкаў", не вядомыя.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121232

🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
  • 🤬 34
Post #36543 1.39K
⚖️ На палітвязня Дзмітрыя Рожына завялі новую крымінальную справу

Палітвязень Дзмітрый Рожын быў затрыманы ў траўні 2025 года. Яго асудзілі на тры гады калоніі і вялікі штраф за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці". У 2026 годзе стала вядома пра новую крымінальную справу супраць яго, паведамляе "Наша Ніва".

Мужчыну затрымалі 12 траўня 2025 года. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, прычынай стала дапамога фонду, які падтрымлівае рэпрэсаваных беларусаў. У снежні палітвязня ўнеслі ў афіцыйны пералік асоб, "датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121229

🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
  • 🤬 37
  • 😡 3
Post #36542 1.34K
📌 «Гэта цынічны гандаль». Валянцін Стэфановіч — пра вызваленні палітвязняў

Праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч, якога вызвалілі ў сакавіку 2026 года, распавёў, што за кратамі кожная навіна пра вызваленні давала палітвязням надзею.

«Там усе ловяць знакі, вераць у сны. Памятаю, да мяне ў камеру на магілёўскай крытай летам 2025 заляцела птушка гарыхвостка. Гэта такая малая птушачка з чырвоным хвастом. Я сказаў, што гэта добры знак, што птушка на сваім чырвоным хвасце прынесла добрую навіну. Праз некалькі дзён я даведаўся пра вызваленне Сяргея Ціханоўскага. І ў мяне з'явілася надзея».


Пры гэтым праваабаронца падкрэслівае, што не расцэньвае вызваленні як «жэст добрай волі».

«Канешне, гэта не гуманізм, гэта цынічны гандаль. Рэжым мяняе нас на санкцыі. Я наогул не павінен быў там сядзець амаль пяць гадоў. Гэта страчаны для мяне час, для маёй сям'і, маіх дзетак, якія раслі без мяне. Мне ніхто не верне гэтага страчанага часу».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121210

🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
  • 💯 38
  • ❤ 10
  • 😢 3
Post #36541 1.36K
Шэсць рублёў заробку за месяц і медытацыя пяском: аповед пра быт, працу і медыцыну ў ПК-1

Былы беларускі палітвязень наваполацкай ПК-1 Сяргей (імя змененае з прычынаў бяспекі) быў сярод тых, каго вызвалілі і прымусова вывезлі за межы краіны ў складзе адной з груп дэпартаваных. Ён правёў у калоніі некалькі гадоў — спачатку на агульным, а пасля на строгім рэжыме.

У інтэрв'ю "Вясне" ён падрабязна распавёў пра ўнутраны быт калоніі, эканоміку прымусовай працы, абсурдныя заданні адміністрацыі, салідарнасць паміж зняволенымі і сістэмны крэш-тэст у галіне лагернай медыцыны.

«На агульным рэжыме я спачатку вазіў брусы і дошкі з аднаго цэха ў іншы на чатырохкалёсным вазку, а потым грузіў гатовыя паддоны ў фуры, — кажа былы палітвязень. — Гэта цяжкая фізічная праца, хоць загрузка адной-дзвюх фур займала каля гадзіны на дзень. За ўсё гэта на рукі выходзіла чыстымі шэсць рублёў у месяц».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121226

🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
  • 🤬 26
  • 😢 7
  • ❤ 2
Post #36540 1.43K
🕯 Памёр бард і пісьменнік Анатоль Кудласевіч

У суботу, 19 верасня, пайшоў з жыцця беларускі літаратар і бард Анатоль Кудласевіч. Два тыдні таму яму споўнілася 65 гадоў.

Нагадаем, у 2020 годзе Анатоль сутыкнуўся з палітычным пераследам. Яго арыштавалі на 10 сутак за ўдзел у акцыі пратэсту. У 2021 годзе ў ягонай кватэры двойчы праходзілі ператрусы.

У верасні 2021 года мужчыну абвінавацілі ў «несанкцыянаваным пікетаванні» праз БЧБ-сцяг на балконе кватэры. Суд Фрунзенскага раёна Мінска аштрафаваў яго на 2900 рублёў (100 базавых велічыняў). Нягледзячы на інваліднасць другой групы і праблемы са здароўем, ноч перад судом пісьменніка ўтрымлівалі на Акрэсціна.

🥀 Праваабарончы цэнтр «Вясна» выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім Анатоля Кудласевіча.
  • 😢 50
  • 💔 22
  • 🕊 5
Post #36539 1.41K
❤️‍🩹 Вызваленне 25 палітвязняў: падборка матэрыялаў «Вясны»

16 верасня ў Беларусі вызвалілі 25 палітвязняў. Адразу пасля вызвалення іх прымусова вывезлі з краіны ў Літву. Пазней частка з іх накіравалася ў Польшчу, дзе іх чакалі родныя і блізкія.

Нагадваем нашы матэрыялы пра падзеі 16 верасня і людзей, якія нарэшце апынуліся на волі:

🔹 25 палітвязняў на волі: распавядаем пра тых, каго 16 верасня вызвалілі па памілаванні

🔹 Першыя гадзіны на волі: фотарэпартаж з Вільні, куды даставілі вызваленых палітвязняў

🔹 Сярод вызваленых — два пенсіянеры. За кратамі застаюцца яшчэ 42 чалавекі сталага ўзросту

🔹 Па «справе Чорнай кнігі Беларусі» вызвалілі адразу траіх палітвязняў

🔹 «Пакінуў Радзіме 30 кіло вагі»: першыя словы на волі вызваленых палітвязняў

🔹 «Вызваліць усіх і без умоў»: як у свеце сустрэлі вызваленне 25 беларускіх палітвязняў

🔹 25 палітвязняў выйшлі на волю. Але сотні па-ранейшаму застаюцца за кратамі

🔹 «Намі гандлююць, як быдлам». Былыя палітзняволеныя — пра памілаванні ў выніку перамоваў

🔹 Доўгачаканыя абдымкі і слёзы радасці: як у Варшаве сустракалі дэпартаваных палітвязняў

💵 Падтрымаць «Вясну» 👉 donate.spring96.org
  • ❤ 24
Post #36538 1.38K
«Галоўная задача — падавіць тваю чалавечую годнасць». Алесь Бяляцкі — пра турму, вайну ва Украіне і Нобелеўскую прэмію

Старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна», лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі даў вялікае інтэрв’ю ўкраінскаму тэлеканалу FREEДОМ. Ён распавёў пра зняволенне, стаўленне да палітвязняў у калоніі, расійскую агрэсію супраць Украіны і пра тое, як за кратамі даведаўся аб прысуджэнні яму Нобелеўскай прэміі.

Гаворачы пра ўмовы ў беларускіх турмах і калоніях, Алесь Бяляцкі адзначыў, што адна з галоўных мэтаў ціску — зламаць чалавека.

«Галоўная задача — падавіць тваю чалавечую годнасць, знішчыць цябе як чалавека, каб ты адчуў, што сапраўды трапіў у турму. Гэта датычыцца і фізічнага, і маральнага гвалту, і арганізацыі правакацый».


Асобна Алесь узгадаў момант, калі ў СІЗА даведаўся, што стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру. Спачатку пра гэта яму сказаў іншы зняволены ў калідоры, але ён не паверыў. Навіну пацвердзіў адвакат падчас азнаямлення з матэрыяламі крымінальнай справы.

«Я зразумеў, што гэта факт, хаця ўвогуле не думаў, што такое можа адбыцца», — узгадвае Бяляцкі.


Паглядзець цалкам можна па спасылцы 👉 https://www.youtube.com/watch?v=_zuJEHNc4-w
  • 👍 17
  • ❤ 14
Post #36537 1.4K
🗣 «Я не сабака, каб жыць у хляве». Як 50-гадовы беларус прайшоў праз СІЗА і вымушана пакінуў краіну

Міхаілу (імя зменена ў мэтах бяспекі) трохі за 50 гадоў. У студзені 2026 года яго затрымалі за некалькі фотаздымкаў расійскай вайсковай тэхнікі, адпраўленых у тэлеграм-канал "Беларускі Гаюн". Мужчына прайшоў праз здзекі ў ізалятары, запаленне лёгкіх без медыцынскай дапамогі і месяцы псіхалагічнага ціску ў гомельскім СІЗА № 3.

Пасля таго як суд прызначыў яму "хімію" і вызваліў з-пад варты ў зале, беларус вырашыў не чакаць новага арышту і вымушана эміграваў у Польшчу.

Міхаіл распавядае пра метады працы сілавікоў, непахіснасць уласных прынцыпаў і турэмны гумар, які стаў галоўным сродкам абароны ад сістэмы.

«Перад самым затрыманнем мне патэлефанаваў супрацоўнік ГУБАЗіКа, прадставіўся і кажа: "Міхаіл, на пяць мінут пагаварыць". Я ўцякаць не стаў, усё ж такі не малады. Сказаў яму, што прыеду, а сам патэлефанаваў родным і папярэдзіў: калі праз дзве гадзіны не выйду на сувязь, то я ў турме, рыхтуйце перадачу».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121221

🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
  • 💔 21
  • ❤ 9
  • 🥰 3
Post #36533 1.54K
🥁 «Удар па цішыні»: у Амстэрдаме сотні людзей выступілі ў падтрымку беларускіх палітвязняў

У суботу, 19 верасня, на знакамітай верфі NDSM у Амстэрдаме прайшоў маштабны перформанс «A Percussion Piece» («Удар па цішыні») у падтрымку беларускіх палітвязняў.

414 чалавек падняліся на трыбуну ў масках з тварамі беларускіх палітвязняў. З каструлямі, бляшанкамі, вечкамі, вёдрамі і іншымі звычайнымі прадметамі яны на працягу 30 хвілін стваралі агульны гукавы перформанс.

За кожнай маскай — рэальны чалавек, які знаходзіцца за кратамі. Такім чынам удзельнікі акцыі сімвалічна далі голас тым, каго беларускія ўлады спрабуюць прымусіць маўчаць.

«Гэты праект ніколі не быў толькі пра тое, каб ствараць шум. Ён пра адмову ўспрымаць цішыню як норму», — адзначылі арганізатары.
  • ❤ 76
  • 🔥 10
Older posts →

About this channel

How can I read @viasna96 without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for Вясна / Правы чалавека ў Беларусі: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does Вясна / Правы чалавека ў Беларусі have?
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі (@viasna96) has 9.6K subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does Вясна / Правы чалавека ў Беларусі know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →