У старэйшых класах ліцэя я шмат чытаў. Адным з паэтаў, якім я ў той час захапляўся быў Сяргей Ясенін. Не вершамі пра бярозкі, (хаця і ёсць у яго сапраўды прыгожыя словы, апісваючыя чар прыроды), а вершамі асабістымі, прясякнутыя смуткам алкагольна-экзістэнцыяльныі творамі.
Аднойчы трэба было выбраць нейкі ягоны верш і вывучыць на памяць, а пазней расказаць яго перад усім класам. Ну, усе там нешта падрыхтавалі, а я ж не мог пра бярозкі расказваць і прачытаў мой любімы ў яго верш
"Сыпь гармоника, скука скука..." (Сёння гэты верш робіць новую кар'еру, яго актыўна кладуць на музыку і рэінтэрпрэтуюць). Нашыя дзяўчыны з класа былі, мякка кажучы, у лёгкім шоку, бо там жа ёсць слова "паршивая сука". Аднак ужо некалькі разоў згаданая тут настаўніца Ірына Альфрэдаўна пачала згладжваць сітуацыю і расказваць, што ў жыцці паэта-скандаліста былі няпростыя перыяды і гд. Але мне ў 16 гадоў было прыемна зачытаць такі "бунтарскі" верш.
Пазней мяне некалькі разоў пыталі, ці дачка носіць імя, якое паходзіць ад імя Ясеніна. Канешне, не. Без фанатызму.
Быў момант, размаўлялі з адным вядомым гарадзенскім музыкам і анархістам на тэму паэзіі і зайшла гаворка аб "апошнім паэце вёсцы". Ён тады сказаў: "Які ж ён паэт? Так, частушачнік". Натуральна, я не пагаджаюся з такім меркаваннем. Для мяне Ясенін - паэт. Усім сваім жыццём - ён паэт. Але пасля гэтай размовы, я заўсёды кажу пра сябе, што я - частушачнік (не паэт жа).
Ясенін, дарэчы, мае агульныя моманты з анархізмам, якім ён захапляўся пэўны час. У 1919 г. паэт супрацоўнічаў у органе Усерасійскай федэрацыі анархічнай моладзі, часопісе "Жизнь и творчество русской молодёжи", як выходзіў у Маскве з ліпеня 1918 г. па чэрвень 1919 г. Калі ўзмацніліся рэпрэсіі, ён адыйшоў ад спраў, але падтрымліваў адносіны з анархістамі. І ў сваёй творчасці кранаўся гэтай тэмы, у прыватнасці постаці Нестара Махно.
Падрабязней аб ягоных сувязях з анархістамі можна прачытаць у артыкуле, які далучаю.
Таксама дзялюся вершам, прысвечаным Ясеніну, які я напісаў дакладна 14 год таму.