TGViewer
Вершы нікому не патрэбныя Вершы нікому не патрэбныя @sashanefer · 127 subscribers
Post #426 120
На 16-годдзе мне сярод іншых падарункаў (памятаю, што былі кнігі і відэакасета з фільмам "Амерыкан Б'юці", якую я ў той жа вечар і паглядзеў) прэзэнтавалі блакнот. Мой першы сіні блакнот, у які я пачаў запісваць свае юнацкія творы. Пачаў пісаць ужо праз тыдзень, на першых выходных лютага. Памятаю гэты вечар. Дзевяты паверх блока на Дзевятоўцы. Насупраць стала вакно, справа дагараючы стары магнітафон Sanyo C35 і я натхнённы малады словаплёт. Сёння падзялюся гэтым запісам. Як тут паверыць, што прайшло ажно 26 гадоў...

Гэта і не верш, і не апавяданне, і не эсэ. Чорт ведае, што гэта за звер такі. Тады на хвалі маіх поспехаў па расейскай мове і літаратуры настаўніца запрапанавала мне паўдзельнічаць у нейкім літаратурным агульнагарадскім конкурсе для старшакласнікаў. Нейкай адмысловай тэмы і патрабаванняў не было - вольная амерыканка, і я запрапанаваў ёй гэты твор.

Настаўніца мяне ужо трошкі ведала, але ўсё ж такі спытала, што за жанр? Цяжка адказаць. Мо гэта "струмень свядомасці"? Не ведаю, Ірына Альфрэдаўна, мо і струмень, а можа перакрыжаванне свядомага і несвядомага. Пісаў як сэрца шаптала.

Напэўна там шмат адсылак да літаратуры, музыкі і фільмаў, якімі я ў той час захапляўся. Некаторыя рэчы з перспектывы часу нават аказаліся прарочымі. Прасочваецца юнацкая вера ў ідэалы, асабліва ў сяброўства, якое я заўсёды ідэалізаваў. Ці справядліва?

Шчыра кажучы, не ведаю, ці настаўніца выслала гэты "струмень свядомасці" на конкурс. Ці не пабаялася гэтаму постсавецкаму журы дасылаць таку крамолу ад дзёрзкага падлетка. А нават як і даслала, то наўрад ці нехта сур'ёзна паставіўся да гэтага "струменя".
  • 👍 4
  • ❤ 2
  • ❤‍🔥 1
  • 🥰 1
More from @sashanefer
  1. Oct 10, 2026photo post
  2. Oct 10, 2026photo post
  3. Oct 10, 2026Апошняе месца, дзе давялося папрацаваць, гэта Нью-Ёркская публічная бібліятэка (New York P…
  4. Oct 10, 2026Калі гаворка пра палітыку зайшла, то ўчора сустрэў такі плакат на Манхэтане. Я ўжо публіка…
  5. Oct 10, 2026Зайшоў на вядомую нью-ёркскую піцу (1,5 $ за кавалак), а тут неспадзявана ўлёткі тэматычны…
  6. Oct 9, 2026У сэрцы капіталізму не мог не натрапіць на такі сцікер.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →