Калі гаворка пра палітыку зайшла, то ўчора сустрэў такі плакат на Манхэтане. Я ўжо публікаваў фотку супраць ICE у Філадельфіі. І яшчэ бачыў супрацоўніцу бібліятэкі Калумбійскага універсітэту са значком супраць ICE. То бок незадавальненне ёсць.
Што тычыцца плаката. DoorDash - гэта найбуйнейшая ў ЗША тэхналагічная платформа для заказу і дастаўкі ежы з рэстаранаў, прадуктаў харчавання і інш. тавараў праз мабільную праграму.
ICE (Immigration and Customs Enforcement) - амерыканская федэральная служба па кантролі за міграцыяй і мытняй. Яна займаецца выяўленнем і дэпартацыяй асоб, якія знаходзяцца ў ЗША без "легальнага" статусу. Супрацоўнікі ICE пачалі актыўна правяраць і затрымліваць дастаўшчыкаў, якія працуюць на платформах так званай "гг-эканомікі" (таксама Uber, Grubhub) падчас працы.
Грамадскі рэзананс і заклікі да байкоту DoorDash узніклі пасля выпадку ў Осціне (Тэхас), дзе агент ICE параніў кіроўцу DoorDash. Гэта выклікала сур'ёзныя дыскусіі наконт бяспекі працаўнікоў і таго, як гэтыя фірмы іх трактуюць.
Post #969
17

- ❤ 1
- 👍 1