TGViewer
Вершы нікому не патрэбныя Вершы нікому не патрэбныя @sashanefer · 127 subscribers
Post #439 129
У старэйшых класах ліцэя я шмат чытаў. Адным з паэтаў, якім я ў той час захапляўся быў Сяргей Ясенін. Не вершамі пра бярозкі, (хаця і ёсць у яго сапраўды прыгожыя словы, апісваючыя чар прыроды), а вершамі асабістымі, прясякнутыя смуткам алкагольна-экзістэнцыяльныі творамі.

Аднойчы трэба было выбраць нейкі ягоны верш і вывучыць на памяць, а пазней расказаць яго перад усім класам. Ну, усе там нешта падрыхтавалі, а я ж не мог пра бярозкі расказваць і прачытаў мой любімы ў яго верш "Сыпь гармоника, скука скука..." (Сёння гэты верш робіць новую кар'еру, яго актыўна кладуць на музыку і рэінтэрпрэтуюць). Нашыя дзяўчыны з класа былі, мякка кажучы, у лёгкім шоку, бо там жа ёсць слова "паршивая сука". Аднак ужо некалькі разоў згаданая тут настаўніца Ірына Альфрэдаўна пачала згладжваць сітуацыю і расказваць, што ў жыцці паэта-скандаліста былі няпростыя перыяды і гд. Але мне ў 16 гадоў было прыемна зачытаць такі "бунтарскі" верш.

Пазней мяне некалькі разоў пыталі, ці дачка носіць імя, якое паходзіць ад імя Ясеніна. Канешне, не. Без фанатызму.

Быў момант, размаўлялі з адным вядомым гарадзенскім музыкам і анархістам на тэму паэзіі і зайшла гаворка аб "апошнім паэце вёсцы". Ён тады сказаў: "Які ж ён паэт? Так, частушачнік". Натуральна, я не пагаджаюся з такім меркаваннем. Для мяне Ясенін - паэт. Усім сваім жыццём - ён паэт. Але пасля гэтай размовы, я заўсёды кажу пра сябе, што я - частушачнік (не паэт жа).

Ясенін, дарэчы, мае агульныя моманты з анархізмам, якім ён захапляўся пэўны час. У 1919 г. паэт супрацоўнічаў у органе Усерасійскай федэрацыі анархічнай моладзі, часопісе "Жизнь и творчество русской молодёжи", як выходзіў у Маскве з ліпеня 1918 г. па чэрвень 1919 г. Калі ўзмацніліся рэпрэсіі, ён адыйшоў ад спраў, але падтрымліваў адносіны з анархістамі. І ў сваёй творчасці кранаўся гэтай тэмы, у прыватнасці постаці Нестара Махно.

Падрабязней аб ягоных сувязях з анархістамі можна прачытаць у артыкуле, які далучаю.

Таксама дзялюся вершам, прысвечаным Ясеніну, які я напісаў дакладна 14 год таму.
  • ❤ 4
  • 👍 2
More from @sashanefer
  1. Oct 10, 2026photo post
  2. Oct 10, 2026photo post
  3. Oct 10, 2026Апошняе месца, дзе давялося папрацаваць, гэта Нью-Ёркская публічная бібліятэка (New York P…
  4. Oct 10, 2026Калі гаворка пра палітыку зайшла, то ўчора сустрэў такі плакат на Манхэтане. Я ўжо публіка…
  5. Oct 10, 2026Зайшоў на вядомую нью-ёркскую піцу (1,5 $ за кавалак), а тут неспадзявана ўлёткі тэматычны…
  6. Oct 9, 2026У сэрцы капіталізму не мог не натрапіць на такі сцікер.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →