Дакладна год таму мой сябра напісаў мне:
"Юрибан пошёл по стопам Криштопа
Бро шо за нахуй
Отпилил себе башку болгаркой.
У них что блять соревнования кто круче".
Юрыбан - гарадзенскі рэпер і паэт, сапраўдны андэрграунд. Хлопец быў добры, але са складаным лёсам. Былі, канешне, у яго сваі пацанскія закідоны, але хто ж з нас без граха.
З Юрам я пазнаёміўся праз нашага агульнага сябра Вадзіма, які і пісаў гэтыя словы. Было гэта ўлетку 2008 г., калі мы з анархістамі ладзілі кампанію супраць будовы гарадзенскай ГЭС. Тады на беразе Нёмана мы нават зрабілі палатачны лагер, дзе я і сустрэў Юрыбана.
Я паважаў Юру як паэта і аматара олдскулнага хіп-хапа. У Горадні мы калі-некалі перасякаліся, у асноўным у Вадзіма. Часам спрачаліся. Часам падымалі сур'ёзныя тэмы. Былі ў яго зрывы, але Юра неяк даваў сабе рады. І вось нешта надырвалася і ён не вытрымаў...
Мне шмат разоў казалі, што некаторыя мае вершы трэба ператвараць у рэп. Мо сапраўды сярод гэтых вершыкаў пара-тройка знойдзецца рэп-рыфмовак. Я і сам некалі хацеў паспрабававаць у гэты жанр, але усё ніяк рукі не даходзілі. І вось аднойчы Вадзім даслаў мне гэтае відэа. Канешне, я б зусім інакш зачытаў гэты верш, але ўсё роўна мне стала вельмі прыемна. Юрыбан ведаў аб маіх паэтычных гульнях і ўлавіў рытм і сутнасць гэтага твора. Для такога маргінальнага літаратара як я - гэта было неспадзяванкай. Я шчыра абрадаваўся. Хай застанецца на памяць.
Усе рыфмы даўно пакладзены на біты. Спі спакойна, Юрыбан, і насалоджвайся імі.
Post #424
147
- ❤🔥 3
- 🙏 3
- ❤ 1
- 👍 1