Нешта я надта ж сентыментальным станаўлюся. Я нічога не пісаў пра курдаў, іх няроўную барацьбу за сваю годнасць і важнасць таго, што ў апошнія гады адбываецца на Блізкім Усходзе. Але, канешне, я сачу за падзеямі. За тым, як курды насуперак усяму свету (ісламістам на чале з Турцыяй, А таксама ЗША, ЕЗ, РФ) робяць усё, каб не толькі захаваць сябе, але і паказваюць у так складаным і далёка не прагрэсіўным рэгіёне, што грамадства можна будаваць інакш. Прынамсі спрабаваць гэта рабіць. Натуральна, што ідэалізаваць гэты ўнікальны эксперымент сучаснасці не трэба, але падтрымліваць і выказваць сваю салідарнасць з курдамі і асабліва Ражавай, лічу маральным абавязкам не толькі анархістаў, але і ўсіх людзей, якія маюць годнасць і сумленне.
Думаю, большасць чытаючых гэтыя словы ведаюць аб гэных каналах, але на ўсялякі выпадак застаўлю тут чатыры тэматычныя (рускамоўныя), на якія я падпісаны:
Анархист:ки в Рожаве
Голос Курдистана ☀️
Женщина, жизнь, свобода
HEVALE
Post #432
137