А зараз давайце пагаворым пра бяспечныя шляхі ў Беларусь. Даўгі пост з катэгорыі "навуковая фантастыка на трэцім паверсе".
Коратка: іх няма.
Больш разгорнута, гаворка будзе пра самалёт на Маскву і наземная дарога ў Беларусь, аўтобус праз фінскую мяжу (ізноў адкрываецца 14.12, наколькі - ня ведаю) і далей на Беларусь, самалёт Масква/Каралевец- Менск. Гэта тыя дарогі, якія яшчэ даюць нейкае ўражаньне бясьпекі, бо няма простага кантакту з наземнай беларускай мяжой з Польшчай ці Літвой.
Пра дарогу з Масквы на Менск лепш за ўсё сьведчыць выпадак Дыяны Лаўрыновіч (
https://m.nashaniva.com/331690/). Зь Беларусі не было ніякіх сігналаў. Мяжу па зямлі з Расеі дзяўчына праехала без праблем. А потым па яе прыйшлі.
Чаму? Бо на мяжы нехта (расейцы, беларусы, пофіг) прасканавалі ёй пашпарт. І недзе задыміў белы дымок. Зондэркаманда падарвалася.
Палёты з Масквы ці Кёніга на Беларусь. Нават калі там няма фармальнага кантроля, то гэбэ мае доступ да баз PNR (Passenger Record Number). Прыняць кагосьці, хто ў базе, хай і не адразу, а праз пару дзён - пытаньне тэхнікі.
Цягнікі з Масквы на Беларусь. Вы падаеце дадзеныя пашпарту пры пакупцы білета. Калі насупраць вашага імя стаіць сьцяжок, то прыняць вас - пытаньне часу. Гэта адбудзецца празь дзень, праз два, праз тры, каб не рабіць цырку на вакзале. Але адбудзецца. Калі вы ў базе.
Ніхто таксама не адмяняў такой рэчы, як геатрэкінг. Калі нумар вашай роўмінгавай мабілы вядомы, то адтрэкаць рух яе па белсетцы - пытаньне да тэхналогій 2003 года. Гэта калі раптам нехта думае, што можна выратавацца, не перастаўляючы сімку.
Вы ня ўяўляеце, якія рэсурсы былі ўбуханыя ў сістэмы сачэньня ўнутры Беларусі за апошнія некалькі год. І наколькі яны інтэграваныя з расейскімі.
Калі вы трапілі ў жопу, але на свабодзе, то служба эвакуацыі BYSOL - ваш адзіны выхад. Але калі не пасьпелі, то BY_help можа падставіць плячо ў сэнсе аплат адвакатаў і падтрымкі сямей. Вось тут:
bit.ly/byhelpme.
Безопасных дорог внутрь РБ нет.