- Быў там адзін сьпявак, у якога была песьня пра хараство ягонага роднага горада. І яны на радыё ўзялі й дадалі ў трэк гук салдацкіх ботаў па жвіры. І пусьцілі пагалоску, што калі гэтая песьня з’явіцца ў этэры - значыць рэвалюцыя пачалася.
- Як называлася тая песьня?
- Grandola Vila Morena.
Партугальская рэвалюцыя мела лідарамі сярэднюю ланку армейскага афіцэрства, агульную стому ад дэлюзій Салазара й дзесяць год перакананьняў. У яе не было лідараў на верхнім шчэблю арміі ці грамадства. Яны з’явіліся пазьней.
Таму нашая бязьлідарская рэвалюцыя мо й таксама не была такой бязглуздай. Проста на нашым баку не было лейтэнантаў і капітанаў. Хаця, можа быць, калі б пратэстоўцы прарвалі пару кардонаў, у якіх, паводле іх уласных словаў, салдацікі сц*ліся ад віду натоўпу - яны б з’явіліся.
Таму я спадзяюся, што наступным разам ьам будуць прарваныя кардоны.
І спадзяюся гэта будзе ў 2024 годзе.
З Калядамі. Хай у 2024 годзе ў нашай кампаніі зьнікне сэнс.
Post #275
771
- ❤ 13
- 🔥 1