Чацьвер вечар. Традыцыйна распавядаю пра два зборы, якія мы падтрымліваем.
Кейс 4. Дзяўчынка, у якой арыштавалі бацьку. Першы пост тут.
👉 Трэба: €4.200
Паліна нарадзілася заўчасна і з паралюшам, бо ў яе арыштавалі бацьку. Па палітыцы. Пасьля вызваленьня сям'я пераехала ў Польшчу, дзе працягвае рэабілітацыю дачкі - каб Паліна магла навучыцца хадзіць і сядзець. Такія простыя рэчы для нас для яе могуць быць недасяжныя.
Сям'і ўдалося сабраць істотную суму, і BY_help дадаў да рэабілітацыі €8.500. Аднак на гэты год трэба яшчэ €4.700. Пасьля мінулага допісу было сабрана €500.
‼️Застаецца €4.200 / zł 17.800, і кошты рэабілітацыі Паліны на гэты год будзе закрыты.
👉Заданаціць можна ў тры спосабы:
✔️Збор
✔️Рахунак у злотых:
06102010680000150203883212
✔️BLIK: 539 641 833
Кейс 2. Чалавек, якога зрабілі інвалідам. Першы пост тут.
👉Трэба: €8.400
Неаказаньне дапамогі ў турме (на жаль, занадта частая з'ява ў беларускім гулагу для палітычных). Могуць адмовіцца лекаваць сардэчны прыступ. Інсульты. Агрэсіўную анкалогію, якая была да турмы. Людзі паміралі - нам вядома пра больш чым сем сьмерцяў палітычных. Ці выходзяць інвалідамі. І чым даўжэй тэрмін, тым больш імавернасьць апошняга.
У гэтага чалавека - артроз суставаў. Яго не лекавалі, і ён прагрэсаваў. Пасьля вызваленьня была дэпартацыя ў краіну, дзе ў яго няма страхоўкі. Патрэбная сталая рэабілітацыя, каб прынамсі не было болю. Бо ён такі, што жыць ня хочацца. А, і яшчэ ён без рэабілітацыі ня зможа ніколі хадзіць.
‼️Пасьля мінулага посту удалося сабраць €1.000. Трэба ў восем разоў больш.
👉Калі вы хочаце дапамагчы яму, разова ці стала - то пішыце калі ласка да Аляксея Лявончыка, і ён вас зьвяжа напрасткі з пацярпелым, які ўкажа зручныя спосабы даната.
Альтэрнатыўна, калі не жадаеце напрасткі, можна праз
✔️PayPal: Alaksiej.Lavoncyk@tol.org
✔️BLIK: 514 728 105
Post #399
730
- ❤ 5
- 👍 1