Вядома, мы спадзяемся, што нашыя паслугі не спатрэбяцца ўжо ў 2024 годзе, але пакуль яны патрэбныя - мы працуем.
Кампанія BY_help працягвае кампенсаваць штрафы, адсідкі6 адвакатаў і так званыя "пазовы" ўнутры Беларусі і за мяжой. Форма заяўкі - bit.ly/byhelpme
Мы таксама вядзем найбуйнейшую праграму рэабілітацыі былых палітычных вязьняў за мяжой і ўнутры Беларусі. Форма заяўкі: bit.ly/recoveryby
Мы таксама дадалі кірунак рэабілітацыі дзяцей палітзьняволеных, якія ўсё яшчэ сядзяць. Пакуль мы можам узяць да 50 дзетак. Форма заяўкі bit.ly/recoveryby
Верыфікаваныя кантакты праграм у тэлеграме:
@michas_help - для праграмы рэабілітацыі палітычных
@alisa_helpby - для праграмы дапамогі дзецям палітзьняволеных
@eolonir - для верыфікацыі асабістых працоўных акаў валянтэраў.
Post #279
796