Яшчэ адзін палітвязень памёр за кратамі.
Гэта Вадзім Храсько, які атрымаў 3 гады па арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Хутчэй за ўсё, за данаты. За краты яго адправіў сумнавядомы Сяргей Хрыпач, хоць ведаў, што стан здароўя Вадзіма можа не дазволіць яму перажыць зняволенне.
Паводле прысланай нам інфармацыі, яго вывезлі ў шпіталь ужо тады, калі не было шанцаў на выратаванне.
Гэта ўжо чацвёртая смерць палітзняволенага ў турме. Нажаль, не апошняя, бо ўладзе абсалютна напляваць на стан здароўя тых, каго яна трымае ў закладніках. Праваабаронцы маюць спіс людзей, стан здароўя якіх амаль не пакідае ім шанца выйсці з турмы жывымі, і ўсё гэта адбываецца ў цэнтры Еўропы, на нашых вачох.
Просьба да сваякоў - не маўчыце, калі ваш сваяк у цяжкім стане ў турме, паведамляйце пра гэта праваабаронцам. Своечасовы візіт адваката да арыштанта можа ўратаваць жыццё, але на яго не заўсёды ёсць грошы. Не саромцеся звяртацца па дапамогу.
Мы выказваем спачуванні сваякам і паведамляем, што сем'і памерлых у турмах палітвязняў, якія звернуцца да нас па дапамогу, атрымаюць усю магчымую падтрымку. Гэта тое, што мы можам рэальна сёння зрабіць у гэтай вусцішнай сітуацыі.
Фонд салідарнасці BYSOL
Кампанія BY_help
Праваабарончы цэнтр Вясна
----
Кантакты да "Вясны": @viasnainfo, @viasnasos
Кантакт да BY_help: @eolonir
Post #284
681
- 🤬 16
- ❤ 5