TGViewer
By_Help By_Help @by_help · 685 subscribers
Post #282 814
Эпілёг да дыскусіі пра Nizkiz.

Сёньня на вочы мне трапіўся артыкул "Нівы" з уводзінамі "уладальнікі карты паляка з'яжджаюць, а іх месца займаюць расейцы".
Гэта яшчэ адна з прычын, чаму я больш не хачу крытыкаваць тых, хто адмовіўся з'яжджаць. Ясна, што BY_help будзе куды меней працы, калі ўсе засьветленыя актывісты зваляць, бо паляваць у тых, хто трапляецца на ўсяго пары фотак - больш складана чым на Нізкізаў ці Торбэнд ці падобных ім. Зь іншага боку - "іх месца займаюць расейцы".

Мы ведаем, што такое, калі твае месца займаюць расейцы. Мы, балты, украінцы, казахі прайшлі гэта ў трыццатых - васьмідзесятых. Вынікам стала нашая амаль поўная русіфікацыя, а латышы ледзь ня сталі меншасьцю на сваёй зямлі, патрывай савок яшчэ год пяць.

З гэтай сітуацыі няма нармальнага выхаду. Ясна, што калі ты ўцёк, бо былі падставы - то вяртацца ня трэба. Гэта самабойства. На свабодзе можна зрабіць куды больш. Але для тых, хто не з'ехаў, мы вырашаць, усё ж, права ня маем. Мы можам патлумачыць ім усе рызыкі і тое, што мы можам зрабіць для іх і іх сваякоў, калі здарыцца найгоршы сцэнар. Я штодзень кансультую па 5-7 чалавек, якія спрабуюць для сябе вырашыць, што рабіць. Але рашэньне ім прымаць самім.

Для сябе я вырашыў так.
  • ❤ 20
  • 👍 6
More from @by_help
  1. Sep 11, 2025«Жыве Беларусь!» Так у Вільні сустракалі вызваленых палітвязняў. Відэа @nashaniva 🤍 Наш i…
  2. Sep 11, 2025❗️❗️НА ВОЛЕ ЖУРНАЛІСТ ІГАР ЛОСІК, ФІЛОСАФ МІКАЛАЙ МАЦКЕВІЧ, АНАРХІСТ МІКАЛАЙ ДЗЯДОК Белару…
  3. Sep 11, 2025❗️❗️❗️ВЫЗВАЛЕНЫЯ 52 ПАЛІТВЯЗНІ Перамовы аб вызваленні палітвязняў цягнуліся два дні. Пра г…
  4. Aug 18, 2025❗️ФЭЙКАВЫ БОТ СТВОРАНЫ НІБЫТА ДЛЯ СУВЯЗІ З BY_HELP❗️ Увага! Мы не выкарыстоўваем боты для…
  5. Jul 30, 2025💡ЧАМУ МЫ ХВАРЭЕМ АД СТРЭСАЎ І ЯК ГЭТАГА ПАЗБЕГНУЦЬ?💡 Ва ўмовах масавых рэпрэсій і міграц…
  6. Jul 10, 2025Чацьвер вечар. Традыцыйна распавядаю пра два зборы, якія мы падтрымліваем. Кейс 4. Дзяўчын…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →