TGViewer
By_Help By_Help @by_help · 685 subscribers
Post #267 1.01K
А зараз давайце пагаворым пра бяспечныя шляхі ў Беларусь. Даўгі пост з катэгорыі "навуковая фантастыка на трэцім паверсе".

Коратка: іх няма.

Больш разгорнута, гаворка будзе пра самалёт на Маскву і наземная дарога ў Беларусь, аўтобус праз фінскую мяжу (ізноў адкрываецца 14.12, наколькі - ня ведаю) і далей на Беларусь, самалёт Масква/Каралевец- Менск. Гэта тыя дарогі, якія яшчэ даюць нейкае ўражаньне бясьпекі, бо няма простага кантакту з наземнай беларускай мяжой з Польшчай ці Літвой.

Пра дарогу з Масквы на Менск лепш за ўсё сьведчыць выпадак Дыяны Лаўрыновіч (https://m.nashaniva.com/331690/). Зь Беларусі не было ніякіх сігналаў. Мяжу па зямлі з Расеі дзяўчына праехала без праблем. А потым па яе прыйшлі.

Чаму? Бо на мяжы нехта (расейцы, беларусы, пофіг) прасканавалі ёй пашпарт. І недзе задыміў белы дымок. Зондэркаманда падарвалася.

Палёты з Масквы ці Кёніга на Беларусь. Нават калі там няма фармальнага кантроля, то гэбэ мае доступ да баз PNR (Passenger Record Number). Прыняць кагосьці, хто ў базе, хай і не адразу, а праз пару дзён - пытаньне тэхнікі.

Цягнікі з Масквы на Беларусь. Вы падаеце дадзеныя пашпарту пры пакупцы білета. Калі насупраць вашага імя стаіць сьцяжок, то прыняць вас - пытаньне часу. Гэта адбудзецца празь дзень, праз два, праз тры, каб не рабіць цырку на вакзале. Але адбудзецца. Калі вы ў базе.

Ніхто таксама не адмяняў такой рэчы, як геатрэкінг. Калі нумар вашай роўмінгавай мабілы вядомы, то адтрэкаць рух яе па белсетцы - пытаньне да тэхналогій 2003 года. Гэта калі раптам нехта думае, што можна выратавацца, не перастаўляючы сімку.

Вы ня ўяўляеце, якія рэсурсы былі ўбуханыя ў сістэмы сачэньня ўнутры Беларусі за апошнія некалькі год. І наколькі яны інтэграваныя з расейскімі.

Калі вы трапілі ў жопу, але на свабодзе, то служба эвакуацыі BYSOL - ваш адзіны выхад. Але калі не пасьпелі, то BY_help можа падставіць плячо ў сэнсе аплат адвакатаў і падтрымкі сямей. Вось тут: bit.ly/byhelpme.

Безопасных дорог внутрь РБ нет.
Наша Ніва «А калі табе ў**аць па галаве?» Дзяўчына прыехала ў Беларусь замяніць пашпарт — і апынулася за кратамі. Вось яе гісторыя У 2020 годзе Дзіяна Лаўрыновіч спецыяльна вярнулася ў Беларусь, каб удзельнічаць у нядзельных пратэстах. Пабачыўшы першыя фоты моцна збітых пратэстоўцаў, яна зразумела, што не можа заставацца ў баку
  • 👍 15
  • ❤ 1
More from @by_help
  1. Sep 11, 2025«Жыве Беларусь!» Так у Вільні сустракалі вызваленых палітвязняў. Відэа @nashaniva 🤍 Наш i…
  2. Sep 11, 2025❗️❗️НА ВОЛЕ ЖУРНАЛІСТ ІГАР ЛОСІК, ФІЛОСАФ МІКАЛАЙ МАЦКЕВІЧ, АНАРХІСТ МІКАЛАЙ ДЗЯДОК Белару…
  3. Sep 11, 2025❗️❗️❗️ВЫЗВАЛЕНЫЯ 52 ПАЛІТВЯЗНІ Перамовы аб вызваленні палітвязняў цягнуліся два дні. Пра г…
  4. Aug 18, 2025❗️ФЭЙКАВЫ БОТ СТВОРАНЫ НІБЫТА ДЛЯ СУВЯЗІ З BY_HELP❗️ Увага! Мы не выкарыстоўваем боты для…
  5. Jul 30, 2025💡ЧАМУ МЫ ХВАРЭЕМ АД СТРЭСАЎ І ЯК ГЭТАГА ПАЗБЕГНУЦЬ?💡 Ва ўмовах масавых рэпрэсій і міграц…
  6. Jul 10, 2025Чацьвер вечар. Традыцыйна распавядаю пра два зборы, якія мы падтрымліваем. Кейс 4. Дзяўчын…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →