Галоўнае ўсё ж правільна расстаўляць прыярытэты.
1. Пасадзіла Nizkiz ня іхная пастава да паездак празь мяжу, а рэжым. Як і дзясяткі тых, каго штодзень арыштоўваюць у Беларусі.
2. У людзей ёсьць сотні прычын не пакідаць Беларусь. З'ехала паўмільёны, засталося дзевяць. Нават былыя палітвязьні, каторыя штодзень рызыкуюць паўторным арыштам, далёка не заўсёды выяжджаць. Менавіта таму мы ў BY_help і разьвіваем праграму рэабілітацыі былым палітычным унутры краіны. Іх настолькі шмат, што мы пакуль пакрывае ня больш за 1/3 патрэбы. Мо ў 2024 удасца дацягнуць да большага.
3. Тэрміны залежаць выключна ад асабістых акалічнасьцяў. Нам вядомыя два выпадкі, калі праз арыштаваных спрабавалі раскруціць сетку структур унутры краіны. Доўга спрабавалі. Не ўдалося. І помстай за марна патрачаны час сталі цяжкія артыкулы і тэрміны 8+.
4. Супраца не дапамагае. Зянковіч адзіны пайшоў на яе з усёй кагорты арыштаваных, сярод каго быў Фядута. Атрымаў на год больш. У лепшым выпадку скінуць паўгады з тэрмінам ў 15 год.
5. Тых, хто пойдзе на зусім поўнае ратаваньне сваёй скуры, як Пратасевіч, паюзаюць і выкінуць. Так, ён на волі, але для іх ня стаў сваім, для нас стаў чужым. І Пратасевіч - тавар штучны. Як і Васкрасенскі.
Бо сістэма, калі ня садзіць, імкнецца чалавека зьнішчыць маральна. Нічога новага. У "1984" апісваецца акурат такая гісторыя.
Post #281
743
- 👍 21
- 🔥 1