Нагадваем базавыя прынцыпы бясьпекі камунікацыі з нашай камандай.
ФОРМЫ
Падаць на дапамогу можна выключна празь дзьве формы, якія мы паўтараем з допісу ў допіс. Ніякіх іншых формаў нашай кампаніі не належыць!
Bit.ly/byhelpme - штрафы, пазовы, адвакаты
Bit.ly/recoveryby - медычная рэабілітацыя палітвязьняў
КАМУНІКАЦЫЯ
Мы камунікуем з акаўнту @michas_help, калі справа датычыць рэабілітацыі. Калі з вамі лістуюцца зь іншага аку - гэта ня мы.
Калі справа датычыць штрафаў ці пазова, валянтэр зьвяжацца з вамі з свайго працоўнага аку. Яго заўжды можна верыфікаваць ці праз прыватныя паведамленьні тут, ці напісаўшы да кіраўніка кампаніі, які камунікуе толькі і выключна з тг @eolonir.
Памятайце, калі ласка, што базавую бясьпеку, калі пішаце з РБ: VPN, чыстка гісторыі, чыстка паведамленьняў.
Дзякуй!
Post #273
695
- 👍 2
- 🤬 2