Дарэчы, пра спадара Тысева, якому мы сабралі на аперацыю ўлетку аж 50 тысяч эўра і знайшлі, пасьля адмовы польскай "Караліны", месца ў берлінскім "Шарытэ".
У яго ўсё добра. Постаперацыйных ускладненьняў няма, выздараўленьне йдзе па пляне.
Дзякуй ад Віталя і ўсёй нашай каманды, хто спрычыніўся!
А пасьля збора на Віталя быў маратон салідарнасьці, якога, шчыра кажучы, я быў скептычны: ня верылася, што можна пасьля 50 тысяч сабраць яшчэ нешта істотнае. Сабралі - амаль 570 тысяч. Якія пасьпяхова разьмяркоўваюцца.
І яшчэ. Сёлета толькі на медычную рэабілітацыю палітычных была выдадзеная сума ў сем знакаў. За мяжой адкрытая сетка шэлтэраў. Аказваецца інтэграцыйныя дапамога. Дакладную лічбу напісаць не магу, мгненне забараняюць ("вы кто и куда вы меня тащите????")
Мы працуем. Нават калі рэдка пішам.
Bit.ly/byhelpme - для адвакатаў, пазоваў, штрафаў
Bit.ly/recoveryby - для медычнай рэабілітацыі былых палітзьняволеных.
Post #270
627
- ❤ 12
- 👍 2
- 🔥 1