TGViewer
Белсат Белсат @belsat · 14.6K subscribers
Post #146845 597
💥 #галоўнае за 12 кастрычніка

✔️Распачаўся Варшаўскі форум бяспекі. Пытанне Беларусі займае там асаблівае месца

✔️У Літве ўсё больш беларусаў прызнаюць «пагрозаю бяспецы». Хто ў групе рызыкі і ці ёсць сэнс абскарджваць?

✔️Былы кіраўнік Рэчыцкага раёну, асуджаны ў лютым да 7 гадоў, не адседзеў нават і паўгода. Ён ужо кіруе сельгаспрадпрыемствам

✔️У беларускім касцёле асвяцілі абраз, створаны штучным інтэлектам. Магчыма, гэта першы падобны выпадак у свеце

✔️Зяленскі ўвёў санкцыі супраць беларускай крыптаплатформы

✔️Ажно 9 беларусаў дэпартавалі з Польшчы за нелегальны выраб тытунёвай прадукцыі

✔️Бацьку і сына з Украіны асудзілі за «тэрарызм» у Беларусі. Як высветлілася, на радзіме да іх таксама ёсць прэтэнзіі

✔️Дырэктару Dana Mall выставілі абвінавачанне ў службовай халатнасці. Усё праз снег, які ўпаў з даху гандлёвага цэнтру на дзяўчыну

✔️Зняцце санкцыяў з беларускага калію – gamechanger для сусветнага калійнага рынку? Разбіраемся

✔️Азаронак і Гладкая зноў кінуліся «мачыць» «рускамірскую» актывістку Мірсалімаву

✔️Вядомы ў Беларусі футбольны трэнер ледзь не згарэў жыўцом ва ўласным аўтамабілі

✔️Нобэлеўскую прэмію ў галіне эканомікі сёлета аддалі двум амерыканцам

✔️У Менску стане істотна больш платных паркінгаў

#рэпрэсіі:

▫️У былога палітвязня Максіма Урбановіча спісваюць з карткі ўвесь ягоны заробак у залік штрафаў

▫️Статус «экстрэмісцкіх матэрыялаў» надалі Facebook-старонцы французскай праваабаронцы Катрын Баўрэ і журналіста з Гарадзеншчыны Юрася Дзяшука, які цяпер жыве ў выгнанні

▫️Тым часам МУС ужо амаль месяц не публікуе ў адкрытым доступе «спіс экстрэмістаў»
  • ❤ 1
More from @belsat
  1. Oct 12, 2026☝️Дзяржава забрала ўвесь першы заробак былога палітвязня Максіма Урбановіча Прадпрыемства…
  2. Oct 12, 2026☝️"У Беларусі сціраецца мяжа між вайсковым і цывільным" Гэта адна з высноваў справаздачы B…
  3. Oct 12, 2026❓Што трэба зрабіць Лукашэнку для аднаўлення супрацы з Еўропай? Польскі дэпутат Еўрапарламе…
  4. Oct 12, 2026🤔 Бацьку і сына з Украіны асудзілі за «тэрарызм» у Беларусі. Як высветлілася, на радзіме…
  5. Oct 12, 2026👮‍♂️ Беларусы таксама могуць адчуць на сабе наступствы ўдараў па расейскіх дата-цэнтрах Д…
  6. Oct 12, 2026👧 Кіраваць амбасадай – адно, сабраць дачку ў школу – зусім іншае Калі Павел Латушка пачаў…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →