TGViewer
Белсат Белсат @belsat · 14.6K subscribers
Post #146816 1.41K
Зяленскі ўвёў санкцыі супраць беларускай крыптаплатформы

Згодна з указам прэзідэнта Украіны, пад абмежаванні трапілі таварыства «Уайт Бёрд» і ягоны кіраўнік Максім Шабанаў. Санкцыі ўведзеныя на 10 гадоў.

Беларуская кампанія з 2020-га з'яўляецца рэзідэнтам Парку высокіх тэхналогіяў. Яна валодае крыптаплатформай Whitebird.io і ўдзельнічае ў падрыхтоўцы да запуску першага ў Беларусі паўнавартаснага крыптабанку.

Імя і прозвішча кіраўніка «Уайт Бёрд» Максіма Шабанава можна знайсці ў спісах праваабаронцаў як супрацоўніка УУС Менскага аблвыканкаму. Ён можа быць датычны да затрыманняў, пераследу і збіцця ўдзельнікаў мірных акцый пратэсту.
  • 🔥 16
  • ⚡ 3
  • ❤ 2
  • 👌 1
  • 💅 1
More from @belsat
  1. Oct 12, 2026☝️Беларусы ў Вільні паказалі «Беларусь Старажытную» Гэта ўжо VII фестываль беларускага фал…
  2. Oct 12, 2026🙏 У касцёле маліліся за Лукашэнку, а ў царкве ўслаўлялі Суворава Упершыню ў Каталіцкім ка…
  3. Oct 12, 2026☝️Дзяржава забрала ўвесь першы заробак былога палітвязня Максіма Урбановіча Прадпрыемства…
  4. Oct 12, 2026☝️"У Беларусі сціраецца мяжа між вайсковым і цывільным" Гэта адна з высноваў справаздачы B…
  5. Oct 12, 2026❓Што трэба зрабіць Лукашэнку для аднаўлення супрацы з Еўропай? Польскі дэпутат Еўрапарламе…
  6. Oct 12, 2026💥 #галоўнае за 12 кастрычніка ✔️Распачаўся Варшаўскі форум бяспекі. Пытанне Беларусі займ…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →