☝️Дзяржава забрала ўвесь першы заробак былога палітвязня Максіма Урбановіча
Прадпрыемства ТАА «БелКумысПрам», куды Максім уладкаваўся на працу, пералічыла яму заробак на банкаўскую картку. Аднак падчас разліку на касе ў краме высветлілася, што грошай на картцы няма. У банку Максіму Урбановічу паведамілі, што выканалі распараджэнне аддзелу прымусовага выканання і пералічылі грошы ў кошт пагашэння ранейшых штрафаў.
Згодна з законам «Аб выканаўчым вядзенні», з заробку пасля выплаты падаткаў і абавязковых страхавых узносаў паводле выканаўчага дакументу можна ўтрымліваць не больш за 50 %. Але аддзел прымусовага выканання распарадзіўся пералічыць увесь першы заробак і ў выніку былы палітвязень застаўся без сродкаў да існавання.
Максім Урбановіч выйшаў на волю сёлета 24 жніўня, адбыўшы паўтара года ў калоніі агульнага рэжыму паводле абвінавачання ў "парушэнні грамадскага парадку" падчас вулічных пратэстаў 2020 года. Максім жыве ў вёсцы на Лагойшчыне разам з пажылым бацькам. ☝️
Post #146848
1.6K

- 🤬 45
- 🎉 2
- ❤ 1