Упершыню ў Каталіцкім касцёле ў Беларусі прагучала публічная малітва асабіста за Лукашэнку, паведамляе "Хрысціянская візія". У Шклове з нагоды абласных «Дажынак» біскуп Аляксандр Яшэўскі маліўся:
за "кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнку, просячы для яго патрэбных ласкаў і Божага благаслаўлення ў служэнні дзеля развіцця краіны».
У гэты ж дзень на дабрачынным канцэрце ў Свята-Елісавецінскім манастыры ў Менску ўслаўлялі Суворава.
Служыцелі манастыра спявалі песні пра "генералісімуса Суворава» і яго ваенныя перамогі.
У беларускай гісторыяграфіі Суворава называюць "крывавым" за жорсткую расправу з паўстанцамі Тадэвуша Касцюшкі і карныя аперацыі супраць жыхароў на землях сучаснай Беларусі. ☝️
