TGViewer
Белсат Белсат @belsat · 14.6K subscribers
Post #146847 1.39K
☝️"У Беларусі сціраецца мяжа між вайсковым і цывільным"

Гэта адна з высноваў справаздачы BELPOL, падрыхтаванай да Варшаўскага форуму бяспекі. А яшчэ — прамысловасць Беларусі працуе на расейскую ваенную замову, трывае пашырэнне «мабілізацыйнага рэзерву», пануе расейская прапаганда, а вайсковы суверэнітэт юрыдычна страчаны.

«Тое, што мы зараз адзначаем, сур'ёзна: тое, што рэжым Лукашэнкі рыхтуецца да таго, каб уцягнуць беларускае грамадства, Беларусь як краіну ў суагрэсію Расеі ўжо цалкам», – сказаў прадстаўнік BELPOL Мацвей Купрэйчык.


Высновы справаздачы несуцяшальныя. Галоўная: «Пакуль у Беларусі існуе таталітарны рэжым, Рэспубліка не выйдзе са сферы ўплыву Расеі і застанецца залежнай ад яе». На форуме Еўразвяз заклікалі «думаць пра сваю бяспеку» і не пакідаць Беларусі «за дужкамі бяспекі», каб Расея не прырасла «тэрытарыяльнымі, людскімі і эканамічнымі рэсурсамі» для імавернага пашырэння вайны ў Еўропе.
  • 🤬 9
  • 😢 2
  • 🙈 2
  • ❤ 1
More from @belsat
  1. Oct 13, 2026😨 NATO будзе біць па Беларусі, калі РФ распачне ўзброеную агрэсію супраць альянсу Пра гэт…
  2. Oct 13, 2026💱 Курсы валютаў 13 кастрычніка З доларам і еўра сёння амаль нічога не адбылося, а расейск…
  3. Oct 13, 2026😨 Махляры запужалі дзяўчынку-падлетка адказнасцю за «здраду дзяржаве» і выцягнулі з яе ўс…
  4. Oct 13, 2026Post #146865
  5. Oct 13, 2026«Матуліны будні…» Лідарка дэмсілаў падзялілася ў сацсетках зробленымі ёю «сабойкамі» для д…
  6. Oct 13, 2026🍖 На «Дажынках» у Шклове прадэманстравалі «Мясную каралеву» Так мусіць выглядаць «апетытн…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →