TGViewer
Белсат Белсат @belsat · 14.6K subscribers
Post #146836 623
😨 Вядомы ў Беларусі футбольны трэнер ледзь не згарэў жыўцом ва ўласным аўтамабілі

8 кастрычніка ў аўтамабільным раздзеле парталу Onliner з'явілася навіна пра тое, што на адной з беларускіх дарог загарэўся проста падчас руху красовер Volvo XC90. Было апублікаванае і відэа інцыдэнту, на якім заўважна, як аўтамабіль спыняецца на ўзбочыне, пасля з-пад капоту пачынае валіць чорны дым, а потым узнікае і паўнавартаснае полымя. Кіроўца не адразу пакінуў салон – у нейкі момант яму на дапамогу нават кінуўся іншы мужчына. Спробы патушыць Volvo «ўласнымі сіламі» не мелі плёну.

Сёння журналісты @tribuna_by пацвердзілі, што за стырном пацярпелага красоверу знаходзіўся галоўны трэнер гарадзенскага футбольнага клубу «Нёман» Ігар Кавалевіч. Ускосна пра здарэнне ён прыгадаў і сам падчас прэс-канферэнцыі пасля матчу чэмпіянату Беларусі, дзе ягоныя падначаленыя перамаглі «Баранавічы»:

«Ну, мне прыемна, што я правёў 600 матчаў у добрым горадзе, які вельмі люблю. Так склалася, так загадаў лёс. Жыццё, ведаеце, такая дзіўная рэч, 600-га матча магло б і не быць. Мяне вельмі любіць мая радзіма, таму я, напэўна, павінен быў згарэць у горадзе Іванава. Я там нарадзіўся і, на шчасце, застаўся жывы. Магло б быць 599 матчаў, а так – 600. Будзем рухацца далей, наколькі хопіць сіл»


Журналісты, якія не ведалі пра згарэлы легкавік Кавалевіча, наўрад ці нават зразумелі, што ж за такія дзіўныя рэчы ён кажа.
  • 🤷‍♂ 1
  • 🤯 1
More from @belsat
  1. Oct 12, 2026📌 12 мільёнаў закладзена на сілавікоў у новым бюджэце Беларусі. На што канкрэтна яны паві…
  2. Oct 12, 2026🐸🐍 Азаронак і Гладкая зноў кінуліся «мачыць» «рускамірскую» актывістку Мірсалімаву – маў…
  3. Oct 12, 2026💬 «Тое, што мы зараз адзначаем, сур'ёзна: рэжым Лукашэнкі рыхтуецца да таго, каб уцягнуць…
  4. Oct 12, 2026👨‍🎨 Расейцы зноў прысвойваюць Шагала, а ён упершыню «загаворыць» па-беларуску У пераклад…
  5. Oct 12, 2026💁🏻‍♂️ «Хрысціянская візія»: падчас імшы ў каталіцкай парафіі Шклова памаліліся асабіста…
  6. Oct 12, 2026😨 Віцебскі кіроўца вельмі дзіўна выканаў паварот направа – у выніку ледзь не пацярпела дз…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →