💁🏻♂️ «Хрысціянская візія»: падчас імшы ў каталіцкай парафіі Шклова памаліліся асабіста за Лукашэнку
Гэта здарылася на мінулым тыдні і, як сцвярджаюць аўтары каналу, раней такіх выпадкаў зафіксавана не было (хоць маліцца агулам за ўладу з'яўляецца нармальнай практыкаю як на каталіцкіх, так і на праваслаўных набажэнствах).
Згаданую імшу, на якой прысутнічалі каля 10 чалавек, цэлебраваў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі, якога ў сувязі з абласнымі «Дажынкамі» запрасіў кіраўнік Магілёўскага аблвыканкаму Анатоль Ісачанка. За яго, дарэчы, памаліліся таксама.
Post #146834
1.2K

- 🤬 10
- 😐 5
- ❤ 1
- 🌭 1