TGViewer
Channel ✦ Verified Channel
Tribuna.com Беларусь

Tribuna.com Беларусь

@tribuna_by

🏅Галоўны спартыўны тэлеграм Беларусі. Самае цікавае тут 🤞

🤖 Напісаць у рэдакцыю: @ByTribunaComBot

🔝Зеркало: trbna.co/go

🗨Чат: https://t.me/joinchat/AAAAAFXLG6ZwjxNft_s_2A

💰 РЭКЛАМА: https://t.me/tribunaby_adv_bot
Subscribers
4.3K
Photos
60.1K
Videos
12.3K
Links
48K
Recent Posts 20 shown
Post #79916 354
🇲🇪 Матч Фінляндыі і Беларусі абслужыць судзейская брыгада з Чарнагорыі

Галоўным арбітрам прызначаны Нікола Дабановіч. Лінейнымі будуць Срджан Ёванавіч і Владан Тадаровіч, а рэзервовым – Мілаш Бошкавіч. На VAR прызначаны італьянцы Джанлука Аўрэліяна і яго памочнік Разарыя Абіса.

🗓️ Гульня пройдзе 29 верасня і пачнецца ў 19:00.
  • 👍 3
Post #79915 479
🙅🏻‍♂️ Спонсар вырашыў спыніць фінансаванне фінскага клуба «Лахці» праз правядзенне дамашняга матча зборнай супраць Беларусі

Гаворка пра Toolpoint Oy. Кампанія падтрымлівала клуб 10 гадоў, выдзяляючы буйныя сумы. Акрамя таго, стадыён «Лахці» страціць спонсарскую назву «Тулпойнт-арэна».

Беларусь увогуле не павінна ўдзельнічаць у міжнародным футболе, пакуль яна так шчыльна супрацоўнічае з Расіяй.


🏟️ Першапачаткова Футбольная асацыяцыя Фінляндыі планавала правесці матч на нейтральнай тэрыторыі, аднак пазней перанесла гульню ў Хельсінкі. Усе сродкі ад продажу квіткоў пойдуць на дапамогу Украіне.
  • 👍 12
  • 😁 3
Post #79914 603
«МЛ» размясціў аб’яву пра пошук галоўнага трэнера на сайце Дзяржаўнай службы занятасці 🥴

Пры гэтым прапаноўваецца заробак у 6000 рублёў 💸

Акрамя таго ад кандыдата патрабуецца вышэйшая адукацыя і досвед працы ў 10 гадоў. Таксама прапаноўваецца гнуткі графік працы 😜
  • 😁 7
Post #79913 686
👊🏼 Зборная Іспаніі не саступае 39 матчаў запар

Учора каманда адолела Англію 3:2.

🇨🇴 Апошнюю паразу ў асноўны час іспанцы пацярпелі ад Калумбіі ў сакавіку 2024 года – 0:1.

👀 Таксама падапечныя Луіса дэ ла Фуэнтэ саступілі ў фінале Лігі Нацый-2024/25, але пасл нічыі 2:2 партугальцы былі мацнейшымі толькі па пенальці – 5:3.
  • 🔥 2
Post #79911 832
❌ Брамнік зборнай Ірландыі Гэвін Базуну адмовіўся гуляць супраць Ізраіля ў Лізе Нацый

«Мая пазіцыя не супраць яго народа, а супраць зверстваў у рэгіёне»

🗓️ Першая сустрэча паміж камандамі пройдзе сёння ў венгерскім Дэбрэцэне і пачнецца ў 21:45. Раней на турніры Ірландыя саступіла Косава (0:1), а Ізраіль – Аўстрыі (1:3).
  • 🤡 8
  • 😢 1
  • 💩 1
Post #79910 878
😯 У выпадку выключэння з АПЛ «Манчэстэр Сіці» могуць не дапусціць да Чэмпіёншыпа, Лігі 1 і Лігі 2

Пра гэта на сваім YouTube-канале паведаміў журналіст Бэн Джэйкабс: ПАДРАБЯЗНЕЙ

💁🏻‍♂️ Раней паведамлялася, што клуб прызналі вінаватым у 114 са 115 пунктаў, звязаных з парушэннем фінансавых правілаў АПЛ.
  • ⚡ 4
  • ❤ 2
  • 👍 2
Post #79909 936
🏒 А вось Вадзім Мароз адзначыўся выніковым балам у перадсезонцы АХЛ

Беларус выйшаў у першым звяне «Тусона» на матч супраць «Хендэрсэна» і ў сярэдзіне другога перыяда аддаў асіст. Аднак гэта не дапамагло і каманда саступіла 1:4.

🙅🏻‍♂️ Ягор Борыкаў у заяўку на гульню не трапіў.
  • ❤ 6
  • ⚡ 1
Post #79908 996
🏒 Уначы прайшлі чарговыя перадсезонныя матчы НХЛ з удзелам беларускіх хакеістаў – не вельмі ўдала

😕 Віталь Пінчук выйшаў на левым флангу трэцяна звяна за «Нэшвіл», але каманда буйна сасіупіла «Караліне» (0:6). Форвард першы раз не набраў балаў, правёўшы 14 хвілін 5 секунд. Таксама ён выйграў 25,0% укідванняў і адзін раз атрымаў выдаленне.

🥅 Аляксей Коласаў адбіў 19 з 24 кідкоў за «Філадэльфію» ў матчы супраць «Вашынгтона» (1:5). Браты Протасы не патрапілі ў заяўку «Кэпіталз».

✅ А «Чыкага» Арцёма Леўшунова адолеў «Сэнт-Луіс» (3:2). Беларускі абаронца выйшаў у другой пары і правёў на лёдзе 17 хвілін 53 секунды. Ён нанёс 2 кідка і заблакаваў 2 стрэлы, а таксама дапусціў 3 страты.

✖️ «Калгары» Ягора Шаранговіча саступіў «Эдмантану» (1:4). Форвард выйшаў у 3 звяне, правёў на лёдзе 15:45, нанёс 2 кідкі і дапусціў 1 страту.
  • ❤ 4
  • 💩 2
  • ⚡ 1
Post #79906 1.27K
🔥 А вось і вынікі ўсіх астатніх сённяшніх матчаў ЛН

Сачы за статыстыкай у нашым дадатку 📲
  • ❤ 7
Post #79905 1.42K
💁‍♂️ Першы афіцыйны матч Ганчарэнкі на чале зборнай Беларусі аказаўся не самым удалым

На 34-й хвіліне Арцём Канцавы сфаліў у сваёй штрафной, пасля чаго албанцы рэалізавалі пенальці. Перад перапынкам Мучы забіў другі мяч – гол атрымаўся кур’ёзным.

📊 Гэта ўжо чацвёртая запар параза Беларусі ад Албаніі ў афіцыйных матчах. Апошні раз беларусы перамагалі гэтага суперніка ў 2010 годзе ў адборы на Еўра-2012 (2:0).
  • 👏 7
  • 😁 5
  • 😢 2
Post #79904 1.25K
😍 Які ж матч паказваюць Англія і Іспанія!

Ямаль забіў ужо на 2-й хвіліне, але да канца першага тайма Гордан і Кейн за чатыры хвіліны перавярнулі гульню – 2:1 на карысць Англіі.

А ў другой палове Кейн не рэалізаваў пенальці. Пасля гэтага Баэна зраўняў лік, а Аярсабаль зноў вывеў іспанцаў наперад.

🏴󠁧󠁢󠁥󠁮󠁧󠁿 2:3 🇪🇸

Галы тут 👈
  • 🔥 9
  • ❤ 1
Post #79902 1.26K
🇦🇱 Албанцы забіваюць з пенальці на 34 хвіліне

Арцём Канцавы груба згуляў у штрафной, за што атрымаў жоўтую картку 🟨

Глядзі момант тут
  • 🔥 9
  • 👎 4
  • 👏 2
  • 😢 2
Post #79901 1.25K
🚀 Пакуль у беларусаў і албанцаў па нулях, Ямаль забіў ужо на 2-й хвіліне!

Ламін скарыстаўся прывозам Гехі: ГОЛ
  • ❤ 4
  • 👎 3
Post #79900 1.24K
✅ У Тыране стартаваў матч Албанія – Беларусь

Трыбуны сустрэлі лукашэнкаўскі гімн свістам. А перад стартавым свістком албанскія футбалісты замест поціску рукі толькі стукнуліся далонямі з беларусамі.
  • 👎 8
  • 🔥 8
  • 👏 2
Post #79899 1.11K

Forwarded from ЧестнОК

Генадзь Туміловіч падзяліўся чаканнямі ад матча Беларусь – Албанія ў ЛН

⚠️ Асцярожна, у відэа шмат лаянкі

🧄 Падпісацца на ЧестнОК
  • 😁 9
  • ❤ 2
  • 👍 1
Post #79898 1.23K
💥 У групе Беларусі ў ЛН першы разгром – фіны прайшліся катком па Сан-Марына

Пох'янпала, гулец «Палермы» з Серыі Б, аформіў хет-трык, а ў Валта з «Лос-Анджэлес» (МЛС) зрабіў дубль.

🟥 На 51 хвіліне Алесандра Галінучы з Сан-Марына атрымаў чырвоную картку.
  • ❤ 6
  • ✍ 4
Older posts →

About this channel

How can I read @tribuna_by without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for Tribuna.com Беларусь: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does Tribuna.com Беларусь have?
Tribuna.com Беларусь (@tribuna_by) has 4.3K subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does Tribuna.com Беларусь know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →