💰 У Менску стане істотна больш платных паркінгаў
Кіроўцам варта будзе часцей звяртаць увагу на дарожныя знакі, каб звычайны прыпынак у цэнтры сталіцы не прывёў да нечаканага штрафу. Найбліжэйшым часам у горадзе ўвядуць у эксплуатацыю яшчэ 7 такіх зонаў.
Зоны платнай паркоўкі з'явяцца на асобных участках вуліцаў Мельнікайтэ, Беларускай, Максіма Танка, Валадарскага, Чырвонай, Сурганава і Чарвякова. Акрамя таго, дакументы па яшчэ чатырох адрасах – Маякоўскага, Ерусалімскай, Крапоткіна і Кірылы Тураўскага – на стадыі ўзгаднення ў ДАІ.
Агулам да канца гэтага года гарадскія ўлады плануюць павялічыць колькасць платных парковак у Менску мінімум да 100, што складзе больш за 10 тысяч машынамесцаў. А ў наступным годзе платная прастора для легкавікоў у горадзе пашырыцца яшчэ амаль на 2 тысячы месцаў.
Post #146831
1.24K

- ❤ 6
- 🤬 4
- 😐 2
- 😈 1