☝️Ажно 9 беларусаў дэпартавалі з Польшчы за нелегальны выраб тытунёвай прадукцыі
Як паведамляе Марскі аддзел польскай Стражы Гранічнай, гэтыя людзі займаліся абслугоўваннем лініі вырабу цыгарэтаў у адной са складскіх залаў. Цыгарэты прызначаліся для гандлю без пазначэння польскімі акцызнымі маркамі. Усім мужчынам выставілі абвінавачванне ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групоўцы.
У выніку ў дачыненні ўсіх грамадзянаў РБ выданая пастанова аб дэпартацыі і забароне ўезду ў Польшчу і краіны Шэнгену тэрмінам на 7 гадоў.
Post #146818
1.15K

- 👌 8
- ❤🔥 1
- ❤ 1
- 😐 1