Расейскі палітык у выгнанні ацаніў палітыку Лукашэнкі у інтэрв’ю «Белсату».
«Ягоная задача не стаць лепшым, ягоная задача – каб іншыя былі горшымі. І трэба адзначыць, што гэтая задача цалкам вырашаецца, калі не яго намаганнямі, то намаганнямі Пуціна дакладна».
Паводле Хадаркоўскага, Лукашэнка прайграе ад магчымага пацяплення адносінаў паміж Еўропай і Расеяй.
«Для яго якраз сітуацыя, калі ў Захаду пачнуць аднаўляцца адносіны з Крамлём, не настолькі спрыяльная, таму што ў такім выпадку ягоная цяперашняя пазіцыя будзе выглядаць не надта добрай».
Палітык перакананы, што на дадзены момант Лукашэнка «можа не турбавацца»:
«У бліжэйшыя некалькі месяцаў ён не галоўны монстр Еўропы».
