💥 #галоўнае за 6 кастрычніка
✔️У Берасцейскай абласной больніцы кудысьці раптам зніклі галоўны доктар і ягоны намеснік. Падобна, яны затрыманыя
✔️Ва Украіне з'явілася падраздзяленне «Воля», афіцэрскія пасады ў якім займаюць беларусы
✔️«Цяперашні стан дачыненняў нагадвае кветкі, якія прарастаюць скрозь асфальт». Эксперты на адмысловым брыфінгу абмеркавалі свежыя даследаванні беларуска-ўкраінскіх стасункаў
✔️Лукашэнку паказалі беларускі беспілотнік, сабраны ў Акадэміі навук
✔️Вайскоўцы з іранскага Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі прыляцелі ў Беларусь, каб паўдзельнічаць у вучэннях
✔️На Гомельскім хімічным заводзе ўначы ліквідоўвалі ўцечку аміяку
✔️Стаў вядомы вырак суду для гора-маці з Ушачаў, якія кінула паміраць свайго нованароджанага сына ў выграбной яміне
✔️«Футфетышысты», якія раней скралі юзэрнэйм у «Пула Первого», правярнулі такі ж самы фокус з акаўнтам менскай ДАІ
✔️Нобэлеўскім лаўрэатам у галіне фізікі сёлета стаў Франсіс Галзэн
✔️Горадня апошнім з абласных цэнтраў Беларусі займела 5G-інтэрнэт
✔️Чартарныя рэйсы ў Егіпет з Гомля і Магілёва прыбіраюць з раскладу
#рэпрэсіі:
▫️У закрытым рэжыме распачаўся судовы працэс над каталіцкім святаром Анатолем Парахневічам. Яму закідаюць «здраду дзяржаве»
▫️Былы палітвязень, які выехаў у Польшчу, публічна расказаў пра тое, што быў завербаваны КДБ
▫️За «садзейнічанне экстрэмізму» асудзілі праграміста з Бабруйску. Яго пакаралі «хатняй хіміяй»
Post #146612
1.44K

- ✍ 4
- ❤ 3
- 🔥 1