☝️Група энтузіястаў спрабуе ўратаваць старую мазаіку з Наваполацку, якая можа знікнуць разам з будынкам школы
Справа ў тым, што школу збіраюцца разбураць, каб расчысціць месца пад іншы будынак. Варыянтаў проста зняць мазаіку са сцяны не існуе – тэхналогія, згодна з якой яе стваралі, не дазваляе зрабіць гэта чыста тэхнічна.
Застаюцца яшчэ дзве вельмі дарагія опцыі: пакінуць усю сцяну цалкам, разбурыўшы іншыя часткі пабудовы (такога ў Беларусі яшчэ не рабілі) альбо выразаць кавалкі мазаікі разам з цаглінамі (для такога патрабуецца спецыяльная тэхніка).
Энтузіясты знайшлі кампрамісны варыянт: папрасіць будаўнікоў выразаць хаця б кавалак сцяны з мазаікай, каб пазней перадаць яго на захоўванне. Для гэтай мэты яны цяпер шукаюць грошы і адпаведных спецыялістаў.
Post #146642
1.27K
- 🙏 11
- ❤ 3