Кнігу пад такой назвай напісаў і выдаў грамадска-палітычны актывіст, журналіст і нядаўні палітвязень Мікалай Дзядок.
"Дзяржаўны апарат змог перамагчы ў 2020 годзе ў значнай ступені таму, што людзі, якія сутыкнуліся з рэпрэсіўным інструментарыем, нічога пра яго не ведалі. І былі не толькі напужаныя гэтым невядомым арсеналам, але і не ведалі, што яму супрацьпаставіць. Улада, як бачым, праяўляецца не толькі ў дубінках, яна праяўляецца ў тым ліку ў манаполіі на веды", -- сцвярджае Дзядок.
Аўтар паведамляе, што ў сваёй кнізе разглядае метады і сродкі, якімі аўтарытарная дзяржава распраўляецца з грамадзянскай супольнасцю, пратэстам і самаарганізацыяй.☝️
