TGViewer
Белсат Белсат @belsat · 14.7K subscribers
Post #146590 1.1K
🤯 Шок з Ушачаў: нарадзіла ў вясковым туалеце і кінула дзіця там паміраць!
 
Дэталі гэтага дзікага злачынства проста не ўкладваюцца ў галаве. 21 сакавіка 24-гадовая дзяўчына спакойна пайшла ў вулічную прыбіральню, нарадзіла там абсалютна здаровага хлопчыка, разарвала пупавіну і... вярнулася ў хату, пакінуўшы немаўля ў нечыстотах.

Прычына шакуе! 🤬
 
Аказалася, што так званая маці была ў моцным запоі. Сваю старэйшую дачку яна ўжо страціла раней (адабралі бацькоўскія правы праз алкагалізм), а гэтага дзіця «не хацела», бо... зацяжарыла не ад свайго сужыцеля і баялася, што праўда вылезе вонкі.
 
Хуткую выклікала маці сужыцеля, калі той знайшоў скрываўленую вопратку. Але ратаваць хлопчыка было ўжо позна – экспертыза пацвердзіла, што ён нарадзіўся цалкам здаровым і жыццяздольным, але загінуў ад удушша...
 
⚖️ Чым усё скончылася?
 
Выднню «Витебские Вести» стала вядома, што жанчыне прысудзілі 15 гадоў калоніі. Устаноўлена, што яна асэнсоўвала свае дзеянні ў момант ажыццяўлення злачынства. Таксама гора-маці будуць прымусова лячыць ад алкагалізму.
 
👇 Як вы лічыце, ці справядлівы гэта прысуд? Дзяліцеся меркаваннем у каментарах!
  • 😡 7
  • 🤬 6
  • 😢 2
  • ❤ 1
More from @belsat
  1. Oct 6, 2026🤔 Пакуль у Літве галасуюць за ядравую зброю і вайсковую базу ЗША, Лукашэнка патрабуе абну…
  2. Oct 6, 2026❤️ Гэта самая мілая аперацыя ва Украіне Нацгвардыя эвакуявала шэсць коцікаў з акупаваных т…
  3. Oct 6, 2026🛩 Чартарныя рэйсы ў Егіпет з Гомля і Магілёва прыбіраюць з раскладу Тым турыстам, якія му…
  4. Oct 6, 2026📈 Аўдыторыя «Белсату» расце: рэкорды на YouTube і значны прарыў у TikTok Незалежныя сістэ…
  5. Oct 6, 2026☣️ Заслужаная доктарка Украіны пракаментавала «чуму ў Іркуцку» Апошнім часам з’яўляюцца на…
  6. Oct 6, 2026🐲 «Мортал Комбат» у дызель-цягніку «Полацк-Маладзечна» Бойка двух мужчынаў, што завязалас…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →