📈 Аўдыторыя «Белсату» расце: рэкорды на YouTube і значны прарыў у TikTok
Незалежныя сістэмы аналітыкі фіксуюць ўпэўнены рост праглядаў на лічбавых пляцоўках «Белсату». Ахопы аўдыторыі вярнуліся да высокіх паказчыкаў лютага і працягваюць усталёўваць новыя рэкорды.
😊 На YouTube адразу некалькі напрамкаў – наш галоўны канал, навінавыя выпускі і фармат Shorts – паказваюць гістарычныя максімумы па праглядах. Прыкметнай тэндэнцыяй стаў рост цікавасці да нашага кантэнту ў Польшчы.
Сярод тэмаў, якія прыцягнулі найбольшую ўвагу гледачоў у верасні, вылучаюцца рэпартажы пра маштабныя пажары ў расейскім Падмаскоўі, выкліканыя ўдарамі ЗСУ. Таксама папулярнасць мелі матэрыялы пра ўнутраныя беларускія праблемы – сітуацыя з пасяўной кампаніяй і вырошчваннем ільну, якія суправаджаліся публічнай крытыкай з боку Лукашэнкі.
🌐 Выдатныя вынікі паказвае і наш TikTok. Усяго за два апошнія месяцы відэа на гэтай пляцоўцы сабралі большую аўдыторыю і ахопы, чым за ўвесь мінулы 2025 год.
🤝 Дзякуем нашым гледачам і чытачам за давер і падтрымку. Мы працягваем працаваць, каб аператыўна і аб'ектыўна расказваць вам пра самае важнае!
Post #146603
1.38K

- ❤ 25
- 🔥 8
- 🤣 3
- 👏 1