TGViewer
Белсат Белсат @belsat · 14.7K subscribers
Post #146602 1.08K
☣️ Заслужаная доктарка Украіны пракаментавала «чуму ў Іркуцку»

Апошнім часам з’яўляюцца навіны пра «чуму» ў расейскім горадзе, якая пачалася са смерці лабаранткі супрацьчумнага інстытуту Дарʼі Шыпілавай пасля разбітай прабіркі. У сацсетках непакояцца, што хвароба можа вырвацца на волю і прывесці да новых смерцяў.

Як піша доктарка Вольга Галубоўская, адзін смяротны выпадак – яшчэ не выбух хваробы.

«У свеце штогод рэгіструецца каля 3000 выпадкаў чумы, пераважная большасць з іх – бубонная форма, але ёсць і лёгачная. Ніякага сурʼёзнага распаўсюду хваробы не будзе. Будзе шмат палітыкі, чутак, часам страху, не больш за тое…»


Спадарыня Вольга называе некалькі выпадкаў, калі паміралі лабаранты, але выбуху захворванняў не было:

▪️ Мікрабіёлаг Чыкагскага ўніверсітэту Мэлкам Кэсэдэбэн памёр ад сэптычнай формы чумы (Чыкага, 2009).

▪️ Смяротнае лабараторнае заражэнне натуральнай воспай (Бэрмінгэм, 1978).

▪️ 7 памерлых працаўнікоў лабараторыі, якія працавалі з тканкамі зялёных мартышак з Уганды (Марбург, 1967).

▪️ Антаніна Праснякова ўкалолася іголкай з вірусам Эбола і памерла (Кальцова, 2004).

Экспертка кажа, што само слова «чума» выклікае сярэднявечны страх, а сувязь выпадку з лабараторным паходжаннем гэты страх узмацняе. Акрамя таго, сітуацыю нагнятаюць сусветныя СМІ.
  • 🤷‍♂ 7
  • ❤ 2
  • 🤬 1
  • 🙏 1
  • 💯 1
More from @belsat
  1. Oct 6, 2026🍁Беларускі Багач у Амерыцы Даўняе народнае свята беларусы працягваюць ладзіць не толькі н…
  2. Oct 6, 2026☝️Правакацыя на беларуска-латвійскай мяжы: дэманстратыўная і агрэсіўная Узброеныя людзі ў…
  3. Oct 6, 2026☝️У Менску судзяць каталіцкага святара Ксёндз Анатоль Парахневіч з вёскі Альковічы Вілейск…
  4. Oct 6, 2026🚆 Трохі пазітыву з беларускай чыгункі Свет змяняецца, але атмасфера ў правінцыйных электр…
  5. Oct 6, 2026💥 #галоўнае за 6 кастрычніка ✔️У Берасцейскай абласной больніцы кудысьці раптам зніклі га…
  6. Oct 6, 2026Post #146611
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →