☝️У Менску судзяць каталіцкага святара
Ксёндз Анатоль Парахневіч з вёскі Альковічы Вілейскага раёну ўжо адбыў 200 дзён зняволення. Цяпер яго судзяць у закрытым рэжыме, афіцыйнай інфармацыі пра хаду працэсу няма.
Ксяндза Анатоля затрымалі ў сярэдзіне сакавіка, за кратамі ён сустрэў сваё 66-годдзе і 31 год святарства.
Паводле звестак вернікаў, святара ўтрымліваюць у СІЗА КДБ і абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве». Яны таксама называюць абвінавачанне беспадстаўным і несправядлівым. Афіцыйнай інфармацыі пра абвінавачванне, у тым ліку з касцельных структураў, таксама няма. ☝️
Post #146614
922

- 🤬 24