У Мінску пасля больш як 200 дзён зняволення судзяць каталіцкага святара Анатоля Парахневіча
У Мінску на гэтым тыдні пачаўся суд па крымінальнай справе пробашча парафіі ў Альковічах Вілейскага раёна ксяндза Анатоля Парахневіча, паведамляе Katolik.life. Працэс праходзіць у закрытым рэжыме, афіцыйнай інфармацыі пра справу няма.
66-гадовага святара затрымалі ў сярэдзіне сакавіка. Ён знаходзіцца за кратамі ўжо больш за 200 дзён. Паводле звестак вернікаў, ксяндза ўтрымліваюць у СІЗА КДБ і абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве».
У апошнія месяцы вернікі не мелі інфармацыі ні пра стан Парахневіча, ні пра ход следства.
Post #5357
283

- 🙏 7
- 🤬 5