TGViewer
Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ! Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ! @christianvision · 1.67K subscribers
Post #5353 362
УПЦ Кіеўскага патрыярхату прызначыла адказнага за беларускія парафіі за мяжой

Частка Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату, якая не далучылася ў 2018 годзе да Праваслаўнай царквы Украіны і працягвае сваё самастойнае існаванне, паведаміла пра прызначэнне адмысловага іерарха, адказнага за беларускія парафіі.

Ім стаў архіепіскап Леў-Зіновій (Калеснік), які 1 кастрычніка быў прыняты ў УПЦ КП разам з манастыром і парафіямі ў горадзе Вінаградаў Закарпацкай вобласці. Ён прызначаны патрыяршым вікарыем з тытулам Карпата-Рускі і Вінаградаўскі, і

“яму даручаная пастырская апека над беларускімі праваслаўнымі супольнасцямі за мяжой”.


Якімі канкрэтна супольнасцямі ён будзе апекавацца, не ўдакладняецца. Зверхнік Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Святаслаў (Логін) адзначыў у каментары “Хрысціянскай візіі”, што прынамсі ў ЗША і Канадзе ў УПЦ КП беларускіх храмаў няма.

Паводле адкрытых звестак, Леў-Зіновій (Калеснік) пачынаў сваё служэнне ў складзе УПЦ КП, аднак з 2009 года прадстаўляўся як зверхнік Апостальскай грэка-праваслаўнай царквы Украіны.
  • 🙏 6
  • 💩 3
  • 🤡 2
  • 🙉 1
More from @christianvision
  1. Oct 5, 2026На «Новогрудскую Голгофу» прошел крестный ход — здесь после аннексии Западной Беларуси ССС…
  2. Oct 1, 2026Во Франции продолжают рассказывать о поддержке российской армии Свято-Елисаветинским монас…
  3. Sep 30, 2026Цэрквы, касцёлы і Псалмы ў ТыкТоку новага ўпаўнаважанага Паглядзелі ТыкТок Алега Дзячэнкі…
  4. Sep 30, 2026Чаму новы ўпаўнаважаны ў справах рэлігіяў можа быць небяспечнейшы за папярэдніка «Белсат»…
  5. Sep 30, 2026Днямі на афіцыйным сайце Гродзенскай епархіі з’явіўся артыкул, ці не галоўная адметнасць я…
  6. Sep 30, 2026«Ойча, даруй ім, бо не ведаюць, што робяць», — маліўся Хрыстос на крыжы. Ці можна дараваць…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →