Чаму новы ўпаўнаважаны ў справах рэлігіяў можа быць небяспечнейшы за папярэдніка
«Белсат» пагаварыў з каардынатаркай «Хрысціянскай візіі», тэалагіняй Наталляй Васілевіч пра прызначэнне Алега Дзячэнкі ўпаўнаважаным у справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў. Рэлігіязнаўца добра ведае беларускія супольнасці і, паводле эксперткі, менавіта таму можа быць больш небяспечным: разумее, дзе ў рэпрэсіўнай сістэме засталіся магчымасці «вольна падыхаць хоць трошкі». Ён таксама ўдзельнічаў у падрыхтоўцы зменаў, якія ўвялі абавязковую перарэгістрацыю рэлігійных арганізацыяў.
На думку Васілевіч, улада баіцца самастойнага маральнага аўтарытэту цэркваў: «Раптам яны будуць слухацца больш Бога, чым людзей». Імкненне паставіць супольнасці пад поўны кантроль яна звязвае са страхам паўтарэння 2020 года, калі вернікі выступалі супраць гвалту, фальсіфікацыяў і беззаконня.
Пры гэтым маўчанне вернікаў і святароў не азначае згоды: многія захоўваюць перакананні, але баяцца, што адкрытае выступленне пастара ці прыхаджанаў абернецца рэпрэсіямі супраць усёй супольнасці — аж да пазбаўлення рэгістрацыі і ліквідацыі.
Нават у такой сістэме асоба чыноўніка мае значэнне: пра папярэдняга ўпаўнаважанага Аляксандра Румака з сімпатыяй адгукаліся нават прадстаўнікі пераследаваных супольнасцяў. Як праявіць сябе Дзячэнка, пакажа час. Больш пра прызначэнне і становішча вернікаў — у размове для «Белсата».
Post #5350
288

- 🙏 6
- ❤ 3