☝️На Гомельскім хімічным заводзе ўначы ліквідоўвалі ўцечку аміяку
МНС паведамляе, што яна адбылася на адкрытай пляцоўцы складу. У паветра патрапіла каля 50 кг гэтага небяспечнага рэчыва.
Аднак у ведамстве заяўляюць, што цяпер пагрозы няма – замеры паказалі, што перавышэння гранічна дапушчальнай канцэнтрацыі аміяку ў ваколіцах заводу не зафіксавана. Былі праведзеныя адпаведныя дзеянні па асаджванні пары гэтага рэчыва ды ягонай нейтралізацыі. Людзі не пацярпелі.
Post #146584
1.44K
- 👏 5
- 🤬 4
- 😢 1