TGViewer
Белсат Белсат @belsat · 14.7K subscribers
Post #146594 1.39K
☝️«Наша ніва»: сілавікі арыштавалі галоўнага доктара Берасцейскай абласной больніцы

Гаворка пра 66-гадовага Аляксандра Карпіцкага (на фота), сувязі з якім няма з мінулага тыдня. Карпіцкі мае статус заслужанага лекара Беларусі і ганаровага грамадзяніна вобласці, таксама ён – аўтар 15-ці вынаходніцтваў і рэпрэзентант Берасцейшчыны ў лукашэнкаўскім Савеце Рэспублікі. Берасцейскую абласную больніцу Карпіцкі ачольвае больш як 25 гадоў. У 2020-м яго дадалі ў «Чорную кнігу Беларусі» за тое, што ён не падаўжаў кантракты маладым спецыялістам па палітычных матывах.

На працоўным месцы ў згаданай больніцы цяпер адсутнічае і адзін з намеснікаў Карпіцкага – Андрэй Шасцюк. @nashaniva мяркуе, што ён таксама быў затрыманы.
  • 👌 10
  • 😁 8
  • ❤ 1
More from @belsat
  1. Oct 6, 2026⚽️ Зборная Беларусі забіла самы хуткі гол у сваёй гісторыі і нечакана перамагла Фінляндыю…
  2. Oct 6, 2026🍁Беларускі Багач у Амерыцы Даўняе народнае свята беларусы працягваюць ладзіць не толькі н…
  3. Oct 6, 2026☝️Правакацыя на беларуска-латвійскай мяжы: дэманстратыўная і агрэсіўная Узброеныя людзі ў…
  4. Oct 6, 2026☝️У Менску судзяць каталіцкага святара Ксёндз Анатоль Парахневіч з вёскі Альковічы Вілейск…
  5. Oct 6, 2026🚆 Трохі пазітыву з беларускай чыгункі Свет змяняецца, але атмасфера ў правінцыйных электр…
  6. Oct 6, 2026💥 #галоўнае за 6 кастрычніка ✔️У Берасцейскай абласной больніцы кудысьці раптам зніклі га…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →