TGViewer
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі Вясна / Правы чалавека ў Беларусі @viasna96 · 9.57K subscribers
Post #36701 1.38K
⛪️ У Мінску судзяць 66-гадовага палітзняволенага ксяндза Анатоля Парахневіча

На гэтым тыдні ў Мінску праходзіць суд па крымінальнай справе палітзняволенага ксяндза Анатоля Парахневіча, пробашча парафіі ў Альковічах Вілейскага раёна. Пра гэта паведамляюць каталіцкія вернікі Беларусі.

Суд праходзіць у закрытым рэжыме. Афіцыйнай інфармацыі пра справу няма.

Святара затрымалі ў сярэдзіне сакавіка. За кратамі ён правёў ужо больш за 200 дзён. За гэты час ксёндз адзначыў 66-годдзе і 31-ю гадавіну святарскага пасвячэння.

Паводле звестак вернікаў, Анатоля Парахневіча ўтрымліваюць у СІЗА КДБ і абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве». Падрабязнасці справы невядомыя.

✍️ Калі вы перасякаліся за кратамі з Анатолем, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.
  • 🤬 30
  • 😡 4
  • 😢 3
  • ❤ 1
  • 👎 1
More from @viasna96
  1. Oct 7, 2026🎙 «А ці спыняе расстрэл злачыннасць?». Леанід Судаленка — пра чацвёртую прычыну супраць с…
  2. Oct 7, 2026🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з памерлым палітзняволеным Дзмітрыем Шлетга…
  3. Oct 7, 2026✊ Зварот да былых палітвязняў Дапамажыце даведацца пра стан і месцазнаходжанне тых, хто за…
  4. Oct 7, 2026🗣 «Людзі не павінны забіваць людзей»: праваабаронцы распавялі пра смяротнае пакаранне на…
  5. Oct 7, 2026🟨 «Напамін пра выкраслены час з майго жыцця». Былая палітзняволеная Таццяна Біруля — пра…
  6. Oct 7, 2026🗣 Універсальная юрысдыкцыя супраць беспакаранасці: Андрэа Хубер пра расследаванне злачынс…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →