Да Тыдня супраць смяротнага пакарання праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка распавядае пра 10 прычын, чаму смяротнае пакаранне ў Беларусі павінна быць адменена.
Прычына № 4 — ці спыняе расстрэл злачыннасць?
«Ёсць просты аргумент: будзем расстрэльваць — людзі будуць баяцца забіваць. Але калі смяротнае пакаранне сапраўды з'яўляецца надзейным сродкам супраць цяжкіх злачынстваў, то чаму яны працягваюць адбывацца там, дзе яно існуе?», — кажа Леанід.