10 ПРЫЧЫН СУПРАЦЬ СМЯРОТНАГА ПАКАРАННЯ
ПРЫЧЫНА №4 - А ЦІ СПЫНЯЕ РАССТРЭЛ ЗЛАЧЫННАСЦЬ?
Ёсць просты аргумент: будзем расстрэльваць — людзі будуць баяцца забіваць.
Але тады ўзнікае пытанне. Калі смяротнае пакаранне сапраўды з'яўляецца такім надзейным сродкам супраць цяжкіх злачынстваў — чаму яны працягваюць адбывацца там, дзе яно існуе?
Грамадства трэба абараняць ад небяспечных злачынцаў, гэта бясспрэчна, але для гэтага чалавека можна ізаляваць ад грамадства, у тым ліку пажыццёва.
Каб абараніць грамадства ад злачынцы, неабавязкова яго забіваць.
Дзяржава можа караць. Але дзяржава не павінна забіваць.
⚪️🔴⚪️ #СмяротнаеПакаранне #10Прычын #Беларусь #ПравыЧалавека #ПраваНаЖыццё #БезСмяротнагаПакарання
Post #1075
100