TGViewer
Леанід СУДАЛЕНКА | Leanid Sudalenka Леанід СУДАЛЕНКА | Leanid Sudalenka @lsudalenka · 84 subscribers
Post #1107 8
ПАЛІТВЯЗНІ БЕЛАРУСІ:
ТАЦЦЯНА СТАСЕВА


Таццяне Стасевай - 59 гадоў, яна пенсіянерка з Мінска, інжынер па адукацыі. Любіла праводзіць час на лецішчы, займацца агародам, хадзіць у лес і падарожнічаць па Беларусі.

21 траўня 2025 года Таццяну затрымалі ў межах «справы Гаюна». 3 лютага 2026 года Мінскі гарадскі суд прызнаў яе вінаватай у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» і прысудзіў да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, а таксама да штрафу ў памеры 500 базавых велічынь.

Беларускія праваабаронцы прызналі Таццяну Стасеву палітычнай зняволенай. Яе ўнеслі ў дзяржаўны спіс асоб, якіх улады адносяць да «экстрэмісцкай дзейнасці». Сёння яна адбывае пакаранне ў жаночай калоніі № 4 у Гомелі і мае сур'ёзныя праблемы са здароўем.

Свабоду Таццяне Стасевай! Свабоду ўсім беларускім палітвязням!

⚪️🔴⚪️ #ТаццянаСтасева #FreeTatsianaStaseva #СправаГаюна #СвабодуПалітвязням #FreePoliticalPrisoners #Belarus #HumanRights #НеЗабываем
More from @lsudalenka
  1. Oct 10, 2026Я пайшоў да цэнзара. — Чаму лісты не прыходзяць? Ён паглядзеў у нейкія паперы, паціснуў пл…
  2. Oct 10, 2026ЛІСТ, ЯКІ НЕ ДАЙШОЎ У СІЗА я жыў лістамі, іх было шмат, часам дзесяць, часам дваццаць за д…
  3. Oct 10, 202610 ПРЫЧЫН СУПРАЦЬ СМЯРОТНАГА ПАКАРАННЯ ПРЫЧЫНА №10. ПРАВАСУДДЗЕ ЦІ ПОМСТА? Калі чалавек за…
  4. Oct 9, 2026ВЫЗВАЛІЦЬ УСІХ. НЕ СПЫНЯЦЦА НА 25 «У Беларусі толькі што вызвалілі 25 палітычных зняволены…
  5. Oct 9, 2026З лекамі было прасцей, родныя перадавалі таблеткі, да якіх я прызвычаіўся. У калоніі ўсё з…
  6. Oct 9, 2026МОЙ ДЫЯБЕТ У СІЗА мая хвароба давала мне адну дзіўную «льготу», мне дазвалялі ляжаць днём.…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →