TGViewer
Леанід СУДАЛЕНКА | Leanid Sudalenka Леанід СУДАЛЕНКА | Leanid Sudalenka @lsudalenka · 84 subscribers
Post #1102 15
З лекамі было прасцей, родныя перадавалі таблеткі, да якіх я прызвычаіўся. У калоніі ўсё змянілася. У каранцін я прыехаў з запасам сваіх прэпаратаў, але у першы ж дзень іх забралі.
  
— Вам будуць выдаваць тое, што належыць.
  
Пачалі даваць беларускія аналагі. Я адразу адчуваў розніцу, бо кружылася галава, з'яўлялася слабасць, часам у цэху ішоў, трымаючыся за сцяну ці станок, каб не ўпасці.
  
Аднойчы прыйшоў да галоўнага ўрача, у калоніі яго называлі «ляпілам». Патлумачыў, што мне цяжка залазіць на другі ярус нараў. Палітычных звычайна клалі менавіта наверх, нават калі ніжнія месцы былі свабодныя.
  
Ён спытаў:
  
— Эпілепсія ёсць?
  
— Не.
  
— Вось калі будзе, тады і прыходзьце.
  
На гэтым прыём скончыўся. Я яшчэ паспрабаваў загаварыць пра лекі.
  
Адказ быў той самы:
  
— Вам выдаюць тое, што належыць.
  
Пры дыябеце вялікія перапынкі паміж ежай гэта асобная праблема. Сняданак каля сёмай, абед каля другой. Я прасіў дазволіць мне на паўгадзіны вяртацца з прамысловай зоны, каб нешта перакусіць.
  
— На прамцы можна гарбату папіць.
  
Гэта гучала амаль як жарт, бо піць гарбату на вытворчасці было забаронена. Кантралёры пастаянна шукалі самаробныя кіпяцільнікі і знішчалі іх. Людзі ўсё роўна праносілі «муткі»: чай, каву, цукерку, але перад працай шмон. У першыя дні я яшчэ не ведаў усіх правілаў і ўзяў з сабой яблык.
  
Кантралёр убачыў.
  
— Выкінуць.
  
Яблык паляцеў у сметніцу. Так я вучыўся жыць з дыябетам ужо не паводле патрэбаў свайго арганізма, а паводле лагернага раскладу. На волі ты сам ведаеш, калі паесці, калі прыняць таблетку, калі адпачыць. У калоніі за цябе вырашаюць іншыя і ім неабавязкова ведаць, што ў цябе адбываецца з цукрам.
  
Усё тлумачыла адна фраза:
  
— Вам выдаюць тое, што належыць.
  
У калоніі заўсёды не важна, што патрэбна чалавеку, важна было толькі тое, што яму «належыць».

⚪️🔴⚪️ #ТурэмныяНататкі #Праваабаронца #Палітвязні #ПравыЧалавека #Гомель #Вясна #Беларусь2020 #МемуарыСудаленкі
  • 🔥 1
More from @lsudalenka
  1. Oct 9, 2026МОЙ ДЫЯБЕТ У СІЗА мая хвароба давала мне адну дзіўную «льготу», мне дазвалялі ляжаць днём.…
  2. Oct 9, 202610 ПРЫЧЫН СУПРАЦЬ СМЯРОТНАГА ПАКАРАННЯ. ПРЫЧЫНА №9. А КАЛІ ПРАЎДА ВЫСВЕТЛІЦЦА ПРАЗ ДЗЕСЯЦЬ…
  3. Oct 9, 2026ПАЛІТВЯЗНІ БЕЛАРУСІ: ГАННА СТРАЖЭВІЧ Ганне Стражэвіч - 60 гадоў, яна з Салігорска. У снежн…
  4. Oct 8, 2026СУДДЗЯ, ЯКІ ВЫНОСІЎ ПРЫСУДЫ ПАЛІТВЯЗНЯМ, АТРЫМАЎ ПАВЫШЭННЕ Аляксандр Лукашэнка прызначыў А…
  5. Oct 8, 2026У адзін з дзён у мяне падскочыла высокая тэмпература, мяне забралі ў санчастку. Гэта быў л…
  6. Oct 8, 2026ВОСЬМЫ АТРАД — МІНУС АДЗІН У каранціне на «Віцьбе» мы днямі чысцілі снег, літаральна з ран…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →