TGViewer
Леанід СУДАЛЕНКА | Leanid Sudalenka Леанід СУДАЛЕНКА | Leanid Sudalenka @lsudalenka · 84 subscribers
Post #1097 20
У адзін з дзён у мяне падскочыла высокая тэмпература, мяне забралі ў санчастку. Гэта быў люты 2022 года, яшчэ хадзіў каранавірус, таму мяне паклалі аднаго ў асобную палату і зачынілі дзверы. Так я праляжаў шаснаццаць дзён, тры разы на дзень адкрывалася кармушка ў дзвярах — падавалі ежу, раз на дзень давалі нейкі антыбіётык. І ўсё, ніхто мне не казаў, што са мной, ніхто не казаў, які ў мяне дыягназ і ад чаго мяне лечаць. Тэмпература даходзіла амаль да сарака.
  
Я губляў прытомнасць, потым прыходзіў у сябе, браў градуснік — крыху менш за сорак. Ляжаў далей і разумеў, што калі гэта каранавірус і ў нейкі момант мне спатрэбіцца апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх, то тут яго проста няма. І тады ўсё, у калоніі пра такія рэчы гаварылі проста:
  
— Восьмы атрад — мінус адзін.
  
На наступнай праверцы цябе проста не будзе ў ліку. Быў дзень, калі мне стала зусім дрэнна, я ляжаў і сапраўды думаў, што магу ўжо не ўстаць. Вось тады і пачало ўспамінацца жыццё. Дзеці, дом, бацькі. Людзі, з якімі сустракаўся. Нейкія зусім дробныя рэчы, пра якія гадамі не думаў. Я рэальна развітваўся, не было ніякай панікі. Сіл на яе ўжо таксама не было, проста ляжаў і думаў: вось, значыць, і ўсё. Асабліва цяжка было ад думкі, што дома ніхто нават не ведае, што са мной адбываецца.
  
Яны не ведалі, што я ляжу адзін з тэмпературай пад сорак і перыядычна губляю прытомнасць. А я не ведаў, ці прачнуся наступным разам. Так прайшло шаснаццаць дзён, потым тэмпература пачала спадаць. Я выкарабкаўся. Што гэта было — каранавірус, запаленне лёгкіх ці яшчэ нешта, я так і не даведаўся. У турме такія пытанні часта заставаліся без адказу. Шаснаццаць дзён, я выжыў.
  
Але фразу, якая круцілася ў галаве ў тыя дні, памятаю да сёння. Восьмы атрад — мінус адзін.

Я вельмі не хацеў стаць гэтым «мінус адзін».

⚪️🔴⚪️ #ТурэмныяНататкі #Праваабаронца #Палітвязні #ПравыЧалавека #Гомель #Вясна #Беларусь2020 #МемуарыСудаленкі
  • 😢 2
  • 🔥 1
More from @lsudalenka
  1. Oct 9, 2026З лекамі было прасцей, родныя перадавалі таблеткі, да якіх я прызвычаіўся. У калоніі ўсё з…
  2. Oct 9, 2026МОЙ ДЫЯБЕТ У СІЗА мая хвароба давала мне адну дзіўную «льготу», мне дазвалялі ляжаць днём.…
  3. Oct 9, 202610 ПРЫЧЫН СУПРАЦЬ СМЯРОТНАГА ПАКАРАННЯ. ПРЫЧЫНА №9. А КАЛІ ПРАЎДА ВЫСВЕТЛІЦЦА ПРАЗ ДЗЕСЯЦЬ…
  4. Oct 9, 2026ПАЛІТВЯЗНІ БЕЛАРУСІ: ГАННА СТРАЖЭВІЧ Ганне Стражэвіч - 60 гадоў, яна з Салігорска. У снежн…
  5. Oct 8, 2026СУДДЗЯ, ЯКІ ВЫНОСІЎ ПРЫСУДЫ ПАЛІТВЯЗНЯМ, АТРЫМАЎ ПАВЫШЭННЕ Аляксандр Лукашэнка прызначыў А…
  6. Oct 8, 2026ВОСЬМЫ АТРАД — МІНУС АДЗІН У каранціне на «Віцьбе» мы днямі чысцілі снег, літаральна з ран…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →