Кіраўніца Міжнароднай платформы для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці (International Accountability Platform for Belarus) Андрэа Хубер выступіла на канферэнцыі АБСЕ ў Варшаве. Яна распавяла пра магчымасці ўніверсальнай юрысдыкцыі ў расследаванні міжнародных злачынстваў, звязаных з Беларуссю.
«У Беларусі не дзейнічаюць механізмы прыцягнення да адказнасці, бо сам рэжым здзяйсняе гэтыя злачынствы. [...] Таму ў Беларусі іх расследаваць не будуць, і таму ахвярам і пацярпелым даводзіцца спадзявацца на міжнароднае правасуддзе», — адзначыла экспертка.
Прыцягнуць вінаватых да адказнасці за міжнародныя злачынствы можна праз Міжнародны крымінальны суд (МКС) і механізм універсальнай юрысдыкцыі. МКС ужо пачаў расследаванне сітуацыі Літва/Беларусь, аднак яго магчымасці абмежаваныя.
Таму, паводле Андрэа Хубер, універсальная юрысдыкцыя можа дапоўніць працу МКС і стаць яшчэ адным механізмам для прыцягнення вінаватых да адказнасці.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121372
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
