Беларуска, якая адбывае пакаранне ў выглядзе «дамашняй хіміі» за падзеі 2020 года, распавяла ў Threads пра пошук працы і складанасці, з якімі яна сутыкнулася.
Аднаму з патэнцыйных працадаўцаў яна паведаміла пра свае ўмовы. У адказ атрымала:
«Добры дзень! Гэта можа стварыць непатрэбныя складанасці. Таму — наўрад ці. Дзякуй за водгук. Жадаю поспехаў!»
Паводле жанчыны, гэта не адзіны выпадак, калі падчас пошуку працы людзі па-свойму трактуюць умовы яе пакарання. Некаторыя, напрыклад, пераконваюць яе, што яна не можа працаваць у офісе.
✍️ Калі вы былі ці знаходзіцеся на «хатняй хіміі» і можаце распавесці, з якімі складанасцямі сутыкаецеся, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.
🔹«Яшчэ ні адзін "хатні хімік" спакойна не дасядзеў свой тэрмін». Чаму «хатняя хімія» — не квіток на волю?
