🔎 Беларускага выдаўца Яраслава Іванюка абвясцілі ў вышук
Беларускага выдаўца і заснавальніка інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org Яраслава Іванюка, які жыве ў Польшчы, дадалі ў расійскую базу вышуку. Паводле інфармацыі "Нашай Нівы", яго пераследуюць беларускія сілавікі.
У сакавіку 2026 года КДБ прызнаў "экстрэмісцкім фармаваннем" так званую "кааліцыю друкаваных выдавецтваў". У яе ўключылі фонд Kamunikat.org, Lohvinau Publishing House і Andrei Yanushkevich Publishing. У пераліку асобаў, звязаных з гэтым фармаваннем, згадваецца і Яраслаў Іванюк.
Сам выдавец заяўляў, што ніякай кааліцыі паміж гэтымі выдавецтвамі не існуе.
🔗 Хроніка палітычнага пераследу 8 кастрычніка
Post #36734
1.23K

- 🤬 27
- 🖕 7
- 👎 2
- 💊 2