«Марына і я былі разам да майго памілавання. У яе вельмі нестабільны псіхалагічны стан, і яна знаходзілася ў бяспечным памяшканні, бо яе пераследавалі думкі пра самагубства», — напісала Яна Пінчук у сацыяльных сетках.
Марыну Леановіч затрымалі 9 кастрычніка 2023 года.
Ад былых палітзняволеных стала вядома, што 18 снежня 2025 г. Марына выйшла замуж у зняволенні.
У Марыны вельмі цяжкі псіхалагічны стан: маецца псіхіятрычны дыягназ, таму ёй асабліва вельмі цяжка ў калоніі.
